Recha

Recha

Гурт заснаваны ў 2003 годзе. Аўтар песень і вакаліст - Андрусь Такінданг. Сьпявае выключна па-беларуску. Самавызначэньне стылю - поп-музыка, такая, якой павінна быць. У 2005 стаў пераможцам інтэрнэт-адбору на фэст "Басовішча", што праводзіўся на "Тузіне Гітоў". Пастаянна гастралюе па Беларусі і Польшчы. Па стану на пачатак 2014 зьнялі 8 відэакліпаў, але пакуль не выдалі ніводнага альбому.
7098 / 4
27.02.2014
Горад

Горад

У новым туры відэачарту на Tuzin.fm бярэ ўдзел кліп «Горад» гурта Recha, які быў уганараваны прызамі на васьмі фэстывалях у Беларусі, Расеі, Баўгарыі і Гішпаніі.

Тэгi: Recha
4545 / 0
26.09.2013
Добразычлівая

Добразычлівая

Гурт Recha прадстаўляе ў першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» ролік на песьню «Добразычлівая» з сваёй неабсяжнай відэаграфіі. З гэтай нагоды Андрусь Такінданг распавёў у чым бачыць сэнс здымаць кліпы.