Дубрава
Гурт Dee Tree прэзэнтуе ў аўдыёчарце свой першы беларускамоўны трэк «Дубрава», запісаны ўжывую ў студыі Belsat Music Live.
Шалёная
У аўдыёчарце на TuzinFM Віктар Шалкевіч прэзэнтуе быць можа самую прыгожую песьню з свайго рэпэртуару — «Шалёная» ў жывым запісе, які быў зроблены ў праграме Belsat Music Live.
Рыцар
У новым туры аўдыёчарту на TuzinFM гурт Harotnica mix прэзэнтуе жывы запіс песьні «Рыцар», які быў зроблены ў студыі праграмы Belsat Music Live.
Паміж небам і зямлёй
У аўдыёчарце на TuzinFM бярэ ўдзел жывая вэрсія кампазыцыі «Паміж небам і зямлёй» гурту «Камэрата», у якой музыкі выказваюць свой погляд на ўладкаваньне Сьвету. Цікава, што пры ўсёй грандыёзнасьці задумы і музычнай складанасьці твору, у ім ня выкарыстана аніводнага слова і аніводнага інструмэнту.
Ціха
Праект D.Jaza, які стаў адным з адкрыцьцяў 2018 году, прэзэнтуе ў TuzinFM жывую вэрсію песьні «Ціха». Сьпявачка Дар’я Ксенафонтава прысьвяціла яе памяці свайго дзядулі.
Песьня пра балота
Адзін з самых яскравых гуртоў апошняга 5-годзьдзя, TonqiXod прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM жывую вэрсію «Песьні пра балота» — быць можа апошняга трэку ў сваёй гісторыі.
Шлях дамоў
Гурт Pawa прэзэнтуе ў аўдыёчарце жывую вэрсію песьні «Шлях дамоў», якая стала першай цалкам аўтарскай кампазыцыяй за васьмігадовую гісторыю гурта.
Трыюмф волі
У аўдыёчарце на TuzinFM чалавек-праект Сяргей Пукст прэзэнтуе жывую вэрсію сваёй песьні «Трыюмф волі».
Бяжы за мной
Гурт Алеся Лютыча, які сёлета спраўляе 20-годзьдзе дзейнасьці, прэзэнтуе ў аўдыёчарце жывую вэрсію свайго апошняга па часе гіта «Бяжы за мной», запісанага ў студыі праграмы Belsat Music Live.
Так кахаць
Гурт Nutekі прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на TuzіnFM cвой дэбютны беларускамоўны трэк «Так кахаць», які быў запісаны жыўцом у студыі праграмы Belsat Musіc Lіve.
Rasplyvajecca
Адкрыцьцё 2018 году ў беларускай музыцы па вэрсіі TuzinFM, менскі пост-панк гурт Nürnberg прэзэнтуе ў новым туры песьню «Rasplyvajecca», якая мае зусім іншы настрой і канцэпцыю, чым іншыя іх творы.
Гісторыя каханьня
Знакамітая баляда «La Historia De Un Amor», якую выконвалі Сэзарыя Эвара, Хуліё Іглесіяс і Даліда, загучала ў выкананьні зоркі беларускае Опэры Маргарыты Ляўчук. Упершыню па-беларуску!