У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.

Кожны тур гіт-параду цягнецца каля двух месяцаў. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону. 

Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.

5495 / 1
24.10.2013
М1

М1

Першыя прадстаўнікі Беларусі на «Эўравізіі» запісалі чацьверты студыйны альбом за 15 год існаваньня і засьведчылі, што толькі яны ў гэтай краіне здольныя спалучыць беларускі фольк, амэрыканскае кантры і рускае дыска. Эклектычны альбом «М1» – узор годнага кампраміса ў нашай музыцы.

7313 / 0
17.10.2013
Traukamurauka

Traukamurauka

Круглова з Kriwi яўна спыніла пошукі новага матэрыялу і працуе толькі над іншай падачай знаёмых песень, знойдзеных ды апрацаваных яшчэ ў «дабэрлінскія» часы. Наогул складаецца ўражаньне, што беларускім фольк-музыкам няма чаго выконваць.