HandmadE зьдзівіць на «Траўні» (аўдыё, відэа)
2702 / 0
14.04.2014

HandmadE зьдзівіць на «Траўні» (аўдыё, відэа)

Пасьля невялікага перапынку ў сваёй дзейнасьці гурт HandmadE вяртаецца на сцэну. На фэстывалі «Травень» музыкі зьбіраюцца зьдзівіць сваіх прыхільнікаў.

Пасьля спробы патрапіць на «Эўравізію» ўвосень мінулага году, гурт HandmadE ўзяў паўзу, якую перапыняе сэрыяй вясновых канцэртаў. «Пасьля супольнага запісу з тайбаксэрам Віталём Гурковым наш трэк Бег па канатах “ трапіў у тэчку „Ня ставіць ніколі“ на некалькіх менскіх радыёстанцыях, ― распавядае музыка гурта Ўладзімер Пыльчанка. ― Гэта быў добры знак, цяпер мы аднавілі рэпэтыцыі».

На фэстывалі «Травень» музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць некалькі новых песень. Сярод іх — «Акіян», «Сан Рамон» і «Сонца, не сьвяці ты гэтым паскудам». Апошні згаданы трэк, са словаў вакаліста каманды Яўгена Валошына, зьдзівіць слухачоў, якія прызвычаіліся да рамантычнага HandmadE: «Усім, хто зацікаўлены трансфармацыямі, якія адбываюцца з нашым гуртом, запрашаем на наш выступ», — кажа музыка.

HandmadE — адзін з самых яскравых беларускіх гуртоў апошніх гадоў. Ён быў утвораны ў 2009 годзе ў Менску вакалістам Яўгенам Валошыным і гітарыстам Андрэем Маркуцам («Рэй», Neo). Асноўную частку тэкстаў піша паэт Глеб Лабадзенка. Грае ў стылістыцы «ўрбаністычнага рэгі» і джаз-року. Дэбютны альбом «DEMO. The Music from Unfreedom» прэзэнтаваў на Tuzin.fm, у СD-вэрсіі рэліз мае назву «На вачах тваіх».

Фэстываль «Травень» пройдзе на сцэне клюбу «Мулен Руж» 18 траўня. Яго ўдзельнікі будуць прадстаўляцца паступова на сайтах заснавальнікаў фэсту Tuzin.fm, Budzma.by і Graffiti.by.

Ужо заяўленыя ў якасьці выступоўцаў Re1ikt«Людзі на балоце»Тацяна Беланогая, Naka piano.

Да 18 красавіка квіткі на фэст можна набыць па 110 000 (танцпляц, у клюбе «Графіці»), 120 000 (танцпляц, на сайце Kvitki.by) і 140 000 (столік, набыць можна толькі ў клюбе «Графіці»). Пасьля квіткі будуць каштаваць даражэй.

Інфалінія фэсту «Травень»: 638-44-44 (мтс, velcom, life).

Tuzin.fm