Музычны конкурс «Заспявай» адкрыў новы сезон. Пераможца атрымае 1500 BYN
970 / 0
21.12.2020

Музычны конкурс «Заспявай» адкрыў новы сезон. Пераможца атрымае 1500 BYN

Дашлі прыклад сваёй творчасці, прайдзі гэты квэст і атрымай грашовы прыз.

Конкурс «Заспявай» ужо сёмы раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Удзельнікі наведаюць адукацыйную сесію, створаць песню на верш сучаснага беларускага паэта, запішуць трэк ў дуэце з ментарам, зробяць студыйны запіс конкурснай песні і прэзентуюць яе ў відэафармаце.

ЭТАПЫ КОНКУРСА

Этап 1

Заяўка на конкурс (да 10 студзеня)

Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 18 да 30 гадоў. 

Для падачы заявы трэба даслаць прыклад сваёй творчасьці (на любой мове) і папярэдне выбраць верш, на які будзе створана песня падчас конкурсу. 

Заявы прымаюцца да 10 студзеня ўключна.

Этап 2

Адукацыйная сэсія (студзень)

З усіх заяваў журы адбярэ ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сэсіі. У яе межах пройдуць лекцыі і практычныя заняткі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы. Некалькі відэазапісаў лекцый мінулага сезона можна паглядзець тут

Сёлета заняткі пройдуць 23-24 студзеня ў Мінску. Дакладнае месца арганізатары паведамяць кожнаму з удзельнікаў асабіста. 

Этап 3

Напісанне песні (студзень-люты)

Канкурсанты будуць мець амаль месяц, каб самастойна напісаць песню на абраны верш і даслаць на разгляд журы дэма-запісы. Песні будуць апублікаваныя ў сацыяльных сетках конкурса. 

Журы абярэ шэсць удзельнікаў для наступнага этапа.

Этап 4

Заняткі і праца з ментарамі (люты-красавік)

Канкурсантаў чакае аднадзённая адукацыйная сэсія з практычнымі заняткамі, а таксама індывідуальная праца з ментарамі — вядомымі беларускімі музыкамі, якія будуць падабраныя арганізатарамі індывідуальна для кожнага канкурсанта.

Разам з ментарамі яны запішуць сумесны трэк, а арганізатары зладзяць відэазапіс кожнай песні.

Журы ацэніць відэазапісы, і тры ўдзельнікі пройдуць у фінал.

Этап 5

Фінал (красавік-чэрвень)

Тры фіналісты запішуць свае конкурсныя песні на вершы паэтаў у студыі і прадставяць іх у відэафармаце. Пераможца, якога абяруць журы, атрымае 1500 BYN. 

ПАДАЦЬ ЗАЯВУ НА КОНКУРС


Канцэрт фіналістаў шостага сезона «Заспявай» 

у Belsat Music Live 

за тыдзень
за тры месяцы