Лянкевіч: "Сістэма не можа праглынуць кавалак, які адкусіла"
211 / 0
16.11.2020

Лянкевіч: "Сістэма не можа праглынуць кавалак, які адкусіла"

Паэт і музыка Ўладзя Лянкеівч выказаўся з нагоды песімізму наконт беларускіх пратэстаў:

"Не магу чытаць і слухаць пра тое, што ўсе гэтыя затрыманыя - марная ахвяра і г.д. Не магу пагадзіцца. Так, гэта самаахвярна ісці ў лапы, але чым больш занятая сістэма складаннем пад капірку пратаколаў па 23.34, тым менш у яе рэсурсу і часу раскручваць з нічога крыміналкі, ездзіць па раёнах і караць за сцягі і белыя аркушы і пад. Я ў папярэднім допісе інтуітыўна пісаў, што сістэма штораз адкусвае кавалак і не можа яго праглынуць, і вось цягам ночы ды пад раніцу многіх людзей сапраўды павыпускалі да суда (а колькі яшчэ пратаколаў паляціць на дапрацоўку) - не могуць усіх пражаваць. І ў вялікай ступені многія сёння будуць спакойна ачуньваць дома, бо за мінулую нядзелю і цягам тыдня іх папярэднікі напоўнілі камеры. На жаль, калі ў ізалятарах будзе пуста, то ў сістэмы з'явіцца час і магчымасць за некалькі месяцаў дастаць кожнага, пасядзяць, папраганяюць па базах фотачкі, будуць адрасна паляваць у штатным рэжыме. Цяпер мы вымушаем іх працаваць на павышаных абаротах увесь час."

з FB Уладзі Лянкевіча


На днях праект Partyzanski praspekt прадставіў сінгл "Жнівень" на тэму падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі цягам ужо больш як трох месяцаў: