Памёр мастак Раман Бандарэнка з плошчы Перамен
2394 / 0
12.11.2020

Памёр мастак Раман Бандарэнка з плошчы Перамен

31-гадовы мінчук Раман Бандарэнка знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане ў бальніцы. Увечары 11 лістапада невядомыя прыехалі ў легендарны двор на плошча Перамен зразаць стужкі. Скончылася ўсё бойкай з Раманам Бандарэнкам. Невядомыя збілі яго, пасля чаго даставілі ў РУУС, а адтуль — ужо без прытомнасці — у бальніцу.

 
Мясцовая жыхарка Юлія стаяла побач з Раманам і бачыла ўсё на свае вочы.
«Учора каля 10-й вечара ў наш двор прыехалі людзі ў цывільным з маскамі на тварах. 2-3 жанчыны і сем мужчын. Пачалі зразаць стужкі.
Я выйшла на вуліцу і бачыла падзеі на свае вочы, — расказвае Юлія. — У мяне ўзнікла спрэчка з адной з жанчын: што вы тут робіце? Адказ быў: мы неабыякавыя грамадзяне, жывём у сваёй краіне!
У гэты час я ўбачыла Рому. Падышла да яго, павіталася. Мы стаялі з ім і слухалі, як нейкі хлопец вядзе палеміку з адным з ціхароў.
 
Рома спакойны, не гарачы. Ён жа мастак. Ніколі не правакаваў на бойкі, паводзіў сябе разважліва. І ўчора таксама.
Рома слухаў-слухаў дыялог хлопца з ціхаром, пасля зразумеў, што гэта бессэнсоўная размова. І сказаў хлопцу: «Усё, няма пра што тут размаўляць, заканчвайце».
Тут ціхар да яго павярнуўся і сказаў: «Ты што тут, борзы?» І пайшоў на Рому.
 
Рома пачаў адыходзіць. І яны апынуліся амаль у мурала. Ціхар штурхануў Рому.
Тэгi: