Старонка-музей, прысвечаная расстраляным паэтам
1166 / 0
29.10.2020

Старонка-музей, прысвечаная расстраляным паэтам

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі», былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.

Праект TuzinFM.by  - (Не)расстраляныя - сёлета займеў асобную старонку-музей, дзе дбайна сабраныя ўсе творы і матэрыялы, створаныя для гэтай ініцыятывы.

“Гэты праект пра жыццё і пра любоў. Мы хацелі ўшанаваць творцаў не толькі за тое, што іх забілі, але і за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць, распавесьці пра іх саміх і працягнуць іх гісторыю далей. Мы прысвячаем яго ўсіх ахвярам сталінскіх рэпрэсій”, - кажа Сяргей Будкін, аўтар ідэі і кіраўнік праекту, над якім працавалі больш за 50 чалавек.

Што вас чакае на старонцы-музеі:

  • Жывы канцэрт і песні на вершы расстраляных у 1937-м літаратараў, напісаныя беларускімі выканаўцамі.
  • Магымасць перайсці на старонкі ў сацыяльных сетках і азнаёміццамі з лёсамі герояў праекту
  • Адкрытыя лекцыі пра герояў праекту ад знаных даследчыкаў літаратуры.
  • Адукацыйны курс у Лятучым універсітэце створаны на базе лекцый праекту “(Не)расстраляныя”
  • Унікальнае выданьне, у якое ўвайшлі 18 гісторыяў жыцьця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі, частка зь якіх публікуецца ўпершыню (Кніга мае з’явіцца цягам гэтага году).

Перайсці на старонку праекту (Не)расстраляныя