Андрэй Мельнікаў: "Ахвяруем табе мы сабою"
43 / 0
09.10.2020

Андрэй Мельнікаў: "Ахвяруем табе мы сабою"

Андрэй Мельнікаў выканаў песню "У гушчарах" на словы Наталлі Арсенневай з дадаткам чатырохрадоўя з верша "Прысяга".

Так гэтую песню спявала годная беларуска Надзея Раманаўна Дземідовіч, юнацтва і маладосць якой прыйшліся на ГУЛАГ. Катаванні чэкістаў прывялі да таго, што Надзея Раманаўна не магла мець дзяцей.

Але да самай смерці ў сакавіку 2020 года яна засталася вернай Беларусі і слаўнай крывіцкай Пагоні.

 

 

У гушчарах, затканых імглою,
шэрым змрокам, на золку, ў зару
ахвяруем Табе мы сабою
кожны дзень, кожны час, Беларусь.

I няма ў сэрцах жаху, ні жалю,
мы адвагай змагарнай гарым:
не чужыя нас клічуць удалеч,
толькі ты нас вядзеш да зары.

I мы верым, яна разгарыцца,
ўстане зноў над краінаю дзень,
бо ня стане змагар, не скарыцца
прад нягодай ніколі, нідзе.

Хмараў дым над галовамі тае,
вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая,
за Цябе, за Цябе мы ідзём!

Беларусь, прысягаем мы сёння,
што пакуль хоць адзін з нас жыве —
нашай слаўнай крывіцкай Пагоні
мы ня здрадзім, мы ўславім яе!