Paulinn. З Немэнам сам-насам
150 / 0
16.10.2020

Paulinn. З Немэнам сам-насам

Паўліна Цімохіна з гурта PAULINN прэзентавала EP паводле Чэслава Немэна – Z Niomanam Sam-Nasam, які называе сваім дэбютам у якасці перакладчыка, інструменталіста і аранажыроўшчыка.

Прадстаўляючы вынік працы, спявачка задаецца пытаннем: "Ці стаў бы Чэслаў Немэн зоркай такога ж маштабу, калі б застаўся ў Беларусі? Шчыра скажу, nawet nie wiem. Але добра, што ўсё склалася менавіта так, бо цяпер мы маем сапраўдны музычны скарб, якім таксама можам ганарыцца."

Праца над ЕР вялася ў межах праграмы Gaude Polonia пры падтрымцы Narodowe Centrum Kultury і асабіста - польскага музыкі Міхала Яцашэка (Michał Jacaszek).

 

ЕР дасяжны на ўсіх медыя-пляцоўках

 

 

Запісам вакалу займаўся Андрэй Манкевіч, звядзеннем і майстарынгам - Саша Балаган (Alex Blgn). Вокладка - Ann Lobanok

 
Сачыце за творчасцю PAULINN у ВК.