Groove Dealer — фанк родам зь Беларусі ў #BML
182 / 0
02.11.2019

Groove Dealer — фанк родам зь Беларусі ў #BML

Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Groove Dealer, адная з самых пэрспэктыўных камандаў краіны.

За два гады яны прайшлі шлях ад канцэртаў у вузкіх і цесных андэграўндных клюбах да адной з самых запатрабаваных фэстывальных камандаў. Музыкаў аб’яднала любоў да фанку і ўяўнай Каліфорніі — цёплага і ўтульнага месца, якое ёсьць поўнай супрацьлегласьцю іхнай роднай краіны. У размове зь Міраю Шульц музыкі распавядуць пра тое, што іх раздражняе ў сучаснай Беларусі, і патлумачаць, чаму ўсё ж яны хочуць жыць тут. У жывым сэце прагучаць як вядомыя трэкі каманды, так і зусім новыя тэмы.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Soul Power»

(музыка гурта Groove Dealer, словы Мікіты Бубашкіна і Рамана Бахолдзіна)

«Фая»

(музыка гурта Groove Dealer, словы Мікіты Бубашкіна)

«Люк»

(музыка гурта Groove Dealer, словы Мікіты Бубашкіна)

«Пыль»

(музыка гурта Groove Dealer, словы Мікіты Бубашкіна)

«Быть беде»

(музыка гурта Groove Dealer, словы Мікіты Бубашкіна)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт Litesound. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 9 лістапада ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM