J:Морс у BML Premium: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!
244 / 0
26.10.2019

J:Морс у BML Premium: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!

Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годзьдзя зайграў жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

У размове зь Міраю Шульц Уладзімер Пугач распавядзе пра самыя захапляльныя моманты зь біяграфіі гурта, прыгадае сваю першую песьню ды прэзэнтуе зусім новы твор. Як заўжды ў прэміюм-выданьні праграмы — яшчэ болей песень, болей эмоцыяў і розыгрыш прызу пры канцы.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Не умирай»

(музыка Ўладзімера Пугача, словы Ўладзімера Пугача, Вячаслава Бандарэнкі, Вадзіма Касалапава)

«Web-дизайн»

(музыка і словы Ўладзімера Пугача)

«Босиком по мостовой»

(музыка Ўладзімера Пугача, словы Ўладзімера Пугача, Вячаслава Бандарэнкі)

«Глядзі»

(музыка і словы Ўладзімера Пугача)

«Нравится»

(музыка і словы Ўладзімера Пугача)

«Электричество»

(музыка і словы Ўладзімера Пугача)

Госьцем наступнага выданьня будзе фанк-гурт Groove Dealer. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 2 лістапада ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM, фота Алісы Ахрамовіч