duся пра нарказалежнасьць, дуэт з Барзовым і кастынг у Цімы Беларускіх (поўнае відэа)
283 / 0
19.10.2019

duся пра нарказалежнасьць, дуэт з Барзовым і кастынг у Цімы Беларускіх (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — сьпявачка duся, адно з галоўных адкрыцьцяў у беларускай музыцы сёлета.

Сьпявачка зь Менску Еўдакія Шукшына ў музыцы крыху больш за год. Яна выступае як самастойна, так і ў разнастайных калябарацыях, мае сайд-праект са Зьмітром Кацяшовым. Сынгл «Ноч» яна запісала з Найкам Барзовым. Цяпер duся рыхтуе трэці альбом, рыхтуе новы кліп і мае багата іншых творчых задумаў. У размове зь Міраю Шульц яна распавядзе пра кастынг у прадусараў Цімы Беларускіх, прызнаецца, што мела праблемы з наркотыкамі, ды патлумачыць, навошта назвала альбом у гонар песні Міхаіла Круга. У жывым сэце спявачка зайграе свае найлепшыя песні разам з гасьцямі, сярод якіх будуць пераможцы «Басовішча-2017», гурт Teleport.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Минский стиль»
(музыка Аляксандра Галецкага, словы Еўдакіі Шукшыной)
«Каханьне»
(музыка Еўдакіі Шукшыной, словы Аляксея Любчэнкі)
«Метро»
(музыка Еўдакіі Шукшыной і Аляксандра Галецкага, словы Еўдакіі Шукшыной)
«Клад»
(музыка Зьмітра Кацяшова, словы Еўдакіі Шукшыной)
«Терпитер»
(музыка і словы Еўдакіі Шукшыной)
«Свабода»
(музыка гурта
Teleport, словы Еўдакіі Шукшыной і Яўгена Цярэнцьева)

Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў фармаце прэміюм. Ягоным госьцем будзе гурт J:Морс. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка ў 20:10 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM