O.Torvald у акустыку і па-беларуску ў BML (поўнае відэа+новы анонс)
243 / 0
05.10.2019

O.Torvald у акустыку і па-беларуску ў BML (поўнае відэа+новы анонс)

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live — госьці з Украіны, топавы рок-гурт O.Torvald.

Каманда на чале з Жэнем Галічам — адна з самых вядомых на ўкраінскай рок-сцэне на сёньня. Яны — хэдлайнэры буйных фэстаў, езьдзяць з турамі як па сваёй краіне, так і па Заходняй Эўропе. Для гледачоў Belsat Music Live Жэня разам з сваім паплечнікам і сузаснавальнікам гурта Дэнам Мізюком падрыхтавалі адмысловы акустычны сэт з найлепшых песень і беларускамоўны сюрпрыз. У размове зь Міраю Шульц музыкі раскрыюць дэталі гісторыі свайго 25-гадовага сяброўства, падзеляцца ўражаньнямі ад Беларусі, паразважаюць пра моўную сытуацыю ды распавядуць пра досьвед удзелу ў «Эўравізіі».

Песьні, якія гучаць у праграме:
«Крик»
(музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча)
«Вирвана»
(музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча)
«Безь цябе»
(музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча, пераклад Андрэя Хадановіча)
«Назовні»
(музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча)
«Почуття»
(музыка Яўгена Галіча, словы Дзяніса Мізюка)

Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў фармаце прэміюм. Ягоным госьцем будзе Лявон Вольскі. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 12 кастрычніка ў 20:10 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM