Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба ў BML (поўнае відэа)
331 / 0
28.09.2019

Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба ў BML (поўнае відэа)

Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскага праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Пераможца пятага сэзону конкурсу «Засьпявай» — гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзэнтуе песьні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Вакаліст Павал Козiч і піяніст Цiхан Букраба пазнаёміліся падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтва. Павал — мянчук, Ціхан — з Гомелю. Яны некалькі гадоў працуюць разам у кавэр-бэндах, але маюць і ўласныя напрацоўкі. Іх сумесны аўтарскі праект пачаўся зь песьні «Трамвай», зь ёй яны перамаглі ў конкурсе маладых выканаўцаў «Засьпявай-5». Павал і Ціхан стварылі ўжо песень на цэлую канцэртную праграму, якую зайгралі ў студыі BMLУ сваім першым тэлеінтэрвію музыкі распавядуць Міры Шульц пра тое, як можна зарабляць з музыкі, чым яны натхняюцца і якой бачаць сваю далейшую будучыню.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Джаз-мадэрн»

(музыка Ціхана Букрабы і Паўла Козіча, словы Мікіты Найдзёнава)

«Веранічка»

(музыка Ціхана Букрабы,Паўла Козіча і Мікіты Найдзёнава, словы Мікіты Найдзёнава)

«Як кахаю»

(музыка гурта The Beatles, пераклад Мікіты Найдзёнава)

«Трамвай»

(музыка Ціхана Букрабы і Паўла Козіча, словы Антона Рудака)

«Бліжэй да раніцы»

(музыка Ціхана Букрабы, словы Мікіты Найдзёнава)

Госьцем наступнага выданьня будуць госьці з Украіны — гурт O.Torvald з акустычным сэтам. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 5 кастрычніка ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM