Раптоўная Калядка ад гурта «Палац» (аўдыё-прэм’ера+конкурс!)
4234 / 14
04.01.2014

Раптоўная Калядка ад гурта «Палац» (аўдыё-прэм’ера+конкурс!)

Алег Хаменка з гуртом «Палац» напярэдадні вялікага канцэрту ў Re:Public запісаў новую песьню. Хто здагадаецца, якім творам натхніўся музыка, атрымае каштоўны прыз ад Tuzin.fm.

Новая песьня гурта «Палац» паўстала сапраўды раптоўна. Алег Хаменка кажа, што не плянаваў адмыслова сядаць ды нешта пісаць. «Усё нарадзілася, запісалася і зьвялося ўжо ў гэтым годзе, за два вечары цягам літаральна трох гадзінаў», — кажа лідэр «Палацу». Музыка натхніўся адной досыць вядомай песьняй, у яго паўстала жаданьне пажартаваць на гэты конт, а разам з тым грунтоўна перарабіць, амаль што да непазнавальнасьці. «Там вельмі прыгожая, сьвяточная музыка, але тэкст пра вочы тыгрыцы занадта фэміністычны. Зрэшты, вядуцца спрэчкі ці гэтая музыка сапраўды належыць гэтаму выканаўцу…» Хаменка думаў, ці паказваць яе на публіку. Пасьля таго, як песьня была гатова, ён паставіў трэк у сваёй машыне і… кайфануў. «Гэта песьня, як кажуць, зрабіла мой дзень, нават тыдзень. Таму вырашыў ёй падзяліцца з усімі цікаўнымі».

Лідэр «Палацу» вырашыў не раскрываць адразу, чыя песьня натхніла яго на стварэньне «Калядкі». Дзеля інтрыгі. Той, хто здагадаецца першым і да 24:00 5 студзеня напіша пра сваю слушную здагадку ў камэнтарах да гэтага матэрыялу, атрымае каштоўны прыз ад парталу Tuzin.fm.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.01.2014 / 23:44

    У якасьці прыза разыгрываем: на выбар альбо два запрашальнікі на канцэрт "Палацу" у Re:Public альбо трайны DVD "Тузін.Немаўля".

  • Jauhien Sokalau
    Jauhien Sokalau / адказаць
    05.01.2014 / 00:00

    М?
    Katy Perry – Roar

  • Аляксандр / адказаць
    05.01.2014 / 00:02

    дык гэта ж Big Sity Life :)

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.01.2014 / 01:11

    Яшчэ варыянты? Вынікі падвядзем праз суткі.

  • Вячеслав Радионов
    Вячеслав Радионов / адказаць
    05.01.2014 / 01:18

    Jay-Z :)

  • bulbanik / адказаць
    05.01.2014 / 02:43

    Songs: Ohia - Tigress

  • NASTA / адказаць
    05.01.2014 / 14:27

    "Зорачкі" Ляпіс Трубяцкі

  • анна шульгина
    анна шульгина / адказаць
    05.01.2014 / 14:49

    Sara Bareilles - Brave

  • Алена / адказаць
    05.01.2014 / 18:37

    Katy Perry. Roar. Рёв

  • Helen Zavadskaya
    Helen Zavadskaya / адказаць
    05.01.2014 / 18:40

    Katy Perry. Roar. Рёв

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.01.2014 / 22:40

    Мяркуем, што можна закрываць конкурс, бо слушны адказ дадзены. І неаднойчы. Залічваем за слушны адказ і "Roar" Katy Perry, і "Brave" Sara Bareilles, паколькі пытаньне ці пазычала Кэці ў Сары мэлёдыю застаецца адкрытым дагэтуль:).
    Jauhien Sokalau, анна шульгина, напішыце на рэдакцыйны мэйл і скажыце які прыз абіраеце - запрашэньне на двух асобаў на канцэрт "Палацу" альбо трайны DVD "Тузін.Немаўля".
    Дзякуй усім за выяўленую актыўнасьць!

  • Jauhien Sokalau
    Jauhien Sokalau / адказаць
    07.01.2014 / 00:51

    Дзяк за нагоду наведаць такі файны канцэрт! Хадзіце, людзі, на канцэрты, якія ладзіць Алег Хаменка)

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.01.2014 / 15:13

    Таксама хацелася б падзякаваць усіх, хто падтрымаў нашу ідэю наладзіць сьветкаваньне Калядаў такім вось чынам. Вельмі прыемная была атмасфэра!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.01.2014 / 16:15

    "Каляды ў вялікім горадзе-2014". Як гэта было. Відэа ад Nnvideo Nasha Niva і БелаПАН
    http://nn.by/?c=ar&i=120345
    http://belapan.com/archive/2014/01/07/media_palac_v/

  • КАМЕНТАВАЦЬ