«Мадуляцыя» ад Paulinn — найлепшы альбом сэзону на TuzinFM (аўдыё)
697 / 0
15.08.2019

«Мадуляцыя» ад Paulinn — найлепшы альбом сэзону на TuzinFM (аўдыё)

Рэліз з чатырох трэкаў абноўленага праекту Паліны Цімохінай стаў найлепшым альбомам сэзону 2018/2019 паводле выбару наведнікаў TuzinFM.

EP «Мадуляцыя» на апошнім этапе галасаваньня набраў 344 галасы і апярэдзіў сваіх асноўных канкурэнтаў —  «Ілюжан» і By Cry. Сьпявачка Паліна Цімохіна цешыцца з гэтай нагоды: «Я сачыла за галасаваньнем. Заклікала сяброў ды падпісантаў паслухаць наш ЕР і падтрымаць працу ў мэгатуры. Перамагаць заўсёды хочацца і гэта заўсёды прыемна, але яшчэ больш прыемна, калі атрымліваеш добрыя водгукі ад слухачоў. Таму тут атрымалася гэта сумясьціць».

Глядзець Belsat Music Live з удзелам Paulinn

Лідэрка праекту Paulinn заўважае, што з удзельнікаў альбомнага чарту ёй спадабаліся працы «Толькі разам» «Ілюжан» ды «V» Akute, а калі казаць увогуле пра апошнія беларускія рэлізы, то ў яе асабісты плэй-ліст трапілі Magdalinova, Dee Tree і Harmonix College.

Акурат падчас мэгатуру на TuzinFM ангельскамоўная вэрсія ЕР «Мадуляцыя» выйшла на ўкраінскім лэйбле Moon Records. Тры песьні для рэлізу пераклаў Ягор Гаўрылаў (Zeman). Цяпер музыкі рыхтуюць да выданьня два сынглы, адзінь зь якіх — сумесная праца зь беларускім Dj-праектам. Болей навінаў — на афіцыйнай старонцы гурта.

TuzinFM

Тэгi: