«Шлях дамоў» ад Pawa — найлепшая песьня BML-туру (аўдыё/відэа)
1026 / 0
02.04.2019

«Шлях дамоў» ад Pawa — найлепшая песьня BML-туру (аўдыё/відэа)

Песьня гурту Pawa «Шлях дамоў», запісаная ўжывую ў студыі праграмы Belsat Music Live, перамагла ў адмысловым туры аўдыёчарту на TuzinFM.

Pawa набрала 765 галасоў і выйшла пераможцам з двубою з гуртом TonqiXod, які зь «Песьняй пра балота» таксама прэтэндаваў на перамогу (у іх 734 галасы). «Перамагаць заўжды прыемна. Мы сачылі за галасаваньнем цягам гэтых двух месяцаў, раз-пораз галасавалі і, канечне ж, пацешыліся з выніку!» — кажа лідэр гурта Юрась Панкевіч. Адносна сваіх сымпатыяў да іншых удзельнікаў чарту ён зазначыў, што аддаваў свае галасы за «творчых дзяўчат, іх праекты ды гурты».

Неўзабаве Pawa прэзэнтуе новую песьню і абвесьціць краўдфандынгавую кампанію для таго, каб зьняць кліп на яе. Музыкі спадзяюцца, што ўсе, хто галасаваў за іх на «Тузіне», падтрымае іх ідэю. Таксама гурт рыхтуецца да канцэрту ў Менску 30 траўня. Квіткі ўжо ў продажы.

TuzinFM