Paulinn. Годная беларуская поп-музыка ў #BML (поўнае відэа)
1094 / 0
16.03.2019

Paulinn. Годная беларуская поп-музыка ў #BML (поўнае відэа)

Сьпявачка Паліна Цімохіна, названая адкрыцьцём у беларускай музыцы некалькі гадоў таму, працягвае экспэрымэнты. Разам са сваім праектам Paulinn яна зайграла жывы сэт у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

З выкананьня гэтай песьні Насты Шпакоўскай сем гадоў таму пачалася музычная кар’ера сьпявачкі Паліны Цімохінай. На эстрадным конкурсе ў Жодзіне яе прызнаюць найлепшай. У конкурсным нумары ёй акампануе прэзыдэнцкі аркестар. У 2015-м ужо з гуртом Paulinn (тады Pauline) сьпявачка прызнаецца адкрыцьцем году ў беларускай музыцы на прэміі «Героі году» ад TuzinFM , а ў наступным годзе перамагае ў конкурсе «Засьпявай 3.0». У сьвяточным канцэрце «Новае пакаленьне на Новы год» на «Белсаце» яна выканала фінальную песьню разам са Зьмітром Вайцюшкевічам. Сёлета Паліна прэзэнтавала абноўлены фармат свайго праекту ў міні-альбоме «Мадуляцыя». Песьні зь яго ды ня толькі прагучаць у жывым сэце. А ў размове зь Міраю Шульц Паліна распавядзе пра сваё ўяўленьне якаснай поп-музыкі ды паразважае, чаму беларускамоўныя песьні лічацца нефарматам.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Анамалія»

(музыка гурта, словы Паліны Цімохінай)

«Пачакай»

(музыка гурта, словы Паліны Цімохінай)

«Ціха»

(музыка гурта, словы Паліны Цімохінай)

«Мне адкажы»

(музыка гурта, словы Паліны Цімохінай)

«Hit the Road Jack!»

(музыка і словы Пэрсі Мэйфілда, пераклад Алеся Камоцкага)

«Ліхтары»

(музыка гурта, словы Паліны Цімохінай)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт Pafnutys Dreams. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 23 сакавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM