Лера Яскевіч у #BML — пра Гілевіча, Каржа, Боўі і сваю музычную будучыню (поўнае відэа)
1748 / 0
12.01.2019

Лера Яскевіч у #BML — пра Гілевіча, Каржа, Боўі і сваю музычную будучыню (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Лера Яскевіч, 19-гадовая сьпявачка, якая мае больш як паўмільённую аўдыторыю.

Лера здабыла сабе славу як відэаблогерка і выканаўца чужых гітоў. Вядомасьць ёй таксама прынёс удзел ва ўкраінскім тэлешоў «Х-фактор». Гэтае відэа паглядзелі тры з паловай мільёны гледачоў толькі на Youtube. Паступова замест кавэраў Лера стала выконваць уласныя песьні. Цяпер яна — яркая і самабытная сьпявачка, якая выдае сынглы, мае прафэсійныя кліпы, рыхтуе альбом і дае канцэрты ў Беларусі, Украіне ды Расеі. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц маладая сьпявачка распавядзе, як рэагуюць аўтары на ейныя кавэры, чым яе кранае беларуская мова і што яе найбольш уразіла падчас канцэртавых тураў. У жывым сэце Лера выканае аўтарскія кампазыцыі, а таксама ўпершыню жыўцом засьпявае беларускую вэрсію песьні Дэйвіда Боўі разам зь Пятром Клюевым.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Калі рана ўстанеш»

(словы Ніла Гілевіча, музыка Леры Яскевіч)

«Рух»

(словы Леры Яскевіч і Мікіты Найдзёнава, музыка Юрыя Наўроцкага)

«Space Oddity»

(словы і музыка Дэйвіда Боўі, пераклад Андрэя Хадановіча, апрацоўваньне Леры Яскевіч і Пятра Клюева)

«Милый»

(словы і музыка Леры Яскевіч)

«Давай не будем»

(словы і музыка Леры Яскевіч)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт «Няміга». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 19 студзеня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM