Belsat Music Live № 17: Volski — жорсткі ды аптымістычны (поўнае відэа)
4113 / 0
29.04.2017

Belsat Music Live № 17: Volski — жорсткі ды аптымістычны (поўнае відэа)

Госьцем новага выданьня Belsat Music Live меўся стаць гурт «Крамбамбуля», але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski.

Лявон ня тое, што шмат зрабіў для беларускай рок-музыкі, ён уласна зрабіў беларускую рок-музыку. Яшчэ калі Брэжнеў быў жывы, ён заснаваў фактычна першы беларускамоўны рок-гурт «Мроя», які ў год першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі трансфармаваўся ў N.R.M. — «Незалежную Рэспубліку Мроя». Паралельна з N.R.M. паўсталі супольныя праекты, гурт ZET, «Крамбамбуля» і нават трэш-шансон-праект. Цяперашні асноўны гурт Лявона азаглаўлены паводле яго прозьвішча — Volski.

Музыка разам са сваімі паплечнікамі Алесем-Францішкам Мышкевічам, Паўлам Трыпуцем і Паўлам Мамонавым сыграе ў студыі Belsat Music Live даволі жорсткі музычны сэт, складзены зь песень з альбомаў «Psychasamatyka» і «Hramadaznaŭstva», а ў размове зь Міраю Шульц распавядзе, што яго ратуе ад поўнай роспачы ды адчаю і наагул як жыць далей па сканчэньні «шоў лібэралізацыі».

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Žorny»

«Čužy»

«Mnie treba iści»

«Lamaj scenar»

«Partyzanskaja»

(словы і музыка Лявона Вольскага)

18-е выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 6 траўня. Госьцем праграмы будзе гурт Nizkiz. Праграма выйдзе ў 20:30 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».

TuzinFM