Працягнуты тэрмін падачы заяваў на конкурс «Засьпявай 4x4»
2682 / 0
27.04.2017

Працягнуты тэрмін падачы заяваў на конкурс «Засьпявай 4x4»

Cвае песьні на словы беларускіх сучасных паэтаў маладыя беларускія выканаўцы могуць падаць да 17 траўня. Найлепшых чакае навучальная сэсія, праца ў студыі, канцэрты, грашовы прыз і здымкі кліпу.

На чацьверты конкурс «Засьпявай 4x прымаюцца заявы ад музыкаў 18—30 гадоў, якім прапануецца абраць верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 30 гадоў, ды пакласьці яго на сваю музыку. «Мы хочам злучыць сучасную паэзію і музыку ў адзінае цэлае. З аднаго боку адкрыць для маладых музыкаў сьвет беларускай сучаснай паэзіі, а з другога паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песьнямі», — заяўляюць арганізатары конкурсу, які ладзяць інтэрнэт-партал TuzinFM.by і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэрмін прыёму заяваў вырашана працягнуць да 17 траўня, каб усе ахвочыя пасьпелі аформіць заявы на конкурс. З усіх пададзеных заяваў на мэйл konkurs.zaspiavaj@gmail.com журы адбярэ 4 фіналісты. Іх чакае навучальная сэсія зь лекцыямі, майстар-клясамі ды практычнымі заняткамі, праца над конкурснай песьняй у студыі, справаздачны канцэрт пры падтрымцы вядомага выканаўцы. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у 1000 BYN (каля 500 эўра), а на яго конкурсную песьню рэжысэр Арцём Лобач здыме кліп.

Адбыліся зьмены ў складзе мэнтараў і журы конкурсу. Зь фіналістамі будуць працаваць лідэр гурту Vuraj і кіраўнік «Сьпеўнага сходу» Сяргей Доўгушаў, лідэр «Палацу» і выкладчык Алег Хаменка, саўнддызайнэр, лідэру гурту CherryVata і кіраўнік лэйблу «Ezhevika» Зьміцер Літвіновіч ды саўндпрадусар і кіраўнік студыі «Central Station» Андрэй Акатаў. Да журы таксама далучацца арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павал Бераговіч.

Падрабязьней пра ўмовы конкурсу 

TuzinFM