Мэгатур-2016 стартаваў! Топ-12 найлепшых ад Tuzin.fm
3411 / 22
15.07.2016

Мэгатур-2016 стартаваў! Топ-12 найлепшых ад Tuzin.fm

Апошні рэйтынг з найлепшымі песьнямі сэзону, якія прэтэндуюць на званьне галоўнага гіта году, ад рэдакцыі нашага парталу. На Tuzin.fm распачалося галасаваньне ў самым важным туры сэзону.

Сёлета вызначыць удзельнікаў мэгатуру было даверана беларускім філёзафам. Свае 12-кі назвалі Валянцін Акудовіч, Міхаіл Баярын, Вольга Шпарага, Уладзімер Мацкевіч і Ігар Бабкоў. Шосты рэйтынг па традыцыі складае рэдакцыя Tuzin.fm.

Сустрэча дзьвюх рэк у сутоках назаўжды зьмяняе іх плыні. Наогул сустрэчы, лёсавызначальныя і нязначныя, наканаваныя і выпадковыя, рухаюць жыцьцё наперад. І музыку таксама. Можна лічыць, што песьня атрымалася, калі і ты, слухач, робісься сьведкам ці нават удзельнікам сустрэчы — сустрэчы двух сусьветаў, двух пакаленьняў, двух творцаў, сустрэчы з імгненьнем жыцьця, неўтаймаванай маладосьцю, разьмеранай старасьцю, сустрэчы са сваімі жаданьнямі, надзеямі, расчараваньнямі, сустрэчы з новымі сэнсамі, думкамі, высновамі. І такіх песень сярод удзельнікаў гэтага сэзону на Tuzin.fm нямала. У рэдакцыйным сьпісе галоўных гітоў мы вылучылі некаторыя зь іх.

1. Re1ikt — Люцэрна

Нездарма з дапамогай люцэрны, лекавай зёлкі, здаўна пераадольвалі розныя немачы. Магічная песьня «Люцэрна» з альбому «Лекавыя травы» таксама пра гэта, пра хваробы, якія можаш перамагчы ты сам і ніхто болей, варта толькі на імгненьне спыніцца і адчуць сапраўдныя памкненьні. І калі на адкрытыя раны няспынна сыплюць соль пякучыя ўспаміны, калі агонь непадуладных жарсьцей спапяляе знутры, калі кожны наступны ўчынак усё мацней зацягвае вузел і не дае дыхаць — «Люцэрна» дапаможа. У напамін ад болю застанецца хіба што бурштынавы водбліск у вачох — і ты зноў выйдзеш у сьвет.

 2. Vuraj і Cherryvata — Шчодры вэчор

На ўзроўні культурных кодаў архаічныя матывы кранаюць многіх. Так, мы ходзім пад тым жа небам, што і нашы продкі, якія сьпявалі пра зоры, сонца і месяц стагодзьдзі таму. Аднак астатнія дэкарацыі нашага жыцьця моцна зьмяніліся — наш сьвет іншы: іншыя гукі, іншыя рухі, іншыя тэмпы. Таму цешыць, што ў фольк-гутра Vuraj  і электроннага праекту Cherryvata атрымалася прайсьціся па мяжы сустрэчы двух сусьветаў — фальклёрнай і сучаснай музыкі, — пачуць адгалоскі «шчодрыку» ў рытмах мэгаполісу й скласьці іх у густоўны трэк.

 3. Лявон Вольскі і 25 АББА Orkiestra — Зямля

Рэінкарнацыя песьні «Зямля» гурта «Мроя» адбылася дзякуючы праекту «25 АББА-Аркестр», які быў прэзэнтаваны летась на Tuzin.fm. Разам зь Лявонам засьпявалі вучні беластоцкай пачатковай школы №4. Спалучэньне характэрнага вакалу Лявона і пяшчотных дзіцячых галасоў глыбока ўражваюць. «Гэта досыць высокі ўзровень мастацтва — калі дзіцячы хор на сцэне пяе разам з харызматычным Хрыстафорам: „Чарнобыль, радыяцыя, памірае наша нацыя“, а ты раптам разумееш, што, насуперак прагнозам, за апошнія 25 гадоў нацыя не памерла. Яна жыве таксама ў гэтых беластоцкіх дзетках, якія старанна выводзяць кранальнымі галасамі: „Вось мая зямля пад нагой бяжыць, вось мая зямля ў сьнягох ляжыць…“», — згадваў пра працу над гэтым праектам Вольскі.

 4. TonqiХod і Сяргей Пукст — Марозная

Яшчэ год таму цяжка было ўявіць, каб Сяргей Пукст і TonqiХod запісалі сумесны трэк. Раней музыкі нідзе не сутыкаліся, тым цікавей было пачуць іх у дуэце. Для праекту «Новае пакаленьне на Новы год» яны стварылі кампазыцыю, у якой падзеі казкі Андэрсана пра Сьнежную каралеву адбываюцца ў сучасным горадзе. І ты адчуваеш сябе Каем, які дзеля жарту, па дурасьці ці празь нейкую крыўду кінуўся ў іншы халодны сьвет, але апынуўся там адзін, чужы, бездапаможны і пераможаны.

5. Андрэй Сянькевіч — Наш час

Песьня з дэбютнага альбому «Мечтатели серых улиц». Стрыманая, з ноткамі лёгкага суму, кампазыцыя стварае асаблівы настрой, як гэта робяць апошнія промені летнім надвячоркам, якія нагадваюць пра дзень, што пазаду, і шлях, што паперадзе. Сьветлая, як упэўненасьць, што зноў возьме свой пачатак дзень і сонца ўверсе засьмяецца для нас, яна дорыць жаданьне жыць — тут і цяпер. Carpe diem.

6. Pauline — Маё мора

Шчыра сьпяваць пра паўночныя моры часьцей за ўсё выходзіць у скандынаўскіх фольк-музыкаў. Тым прыемней адзначыць, што ў Pauline атрымалася пераканаўча пакласьці супярэчлівыя думкі на неспакой балтыйскіх хваляў ды перадаць настрой, нібы стаіш на пірсе, адчуваючы смак солі на вуснах, а халодны вецер дзьме ў твар, блытае валасы і дорыць свабоду лёгка дыхаць і думаць. Pauline доўгі час быў сольным праектам Паўліны Цімохінай, дзе гралі запрошаныя музыкі, але для стварэньня песьні «Маё мора» сабралася каманда, якая цяпер грае як сталы гурт.

7.  Дай дарогу — Ня веру

Вядучая панк-каманда краіны «Дай дарогу!» справіла паўналецьце і нарэшце сасьпела да таго, каб па-даросламу, усур’ёз выказацца наконт нашай рэчаіснасьці, карыстаючыся для гэтага беларускай мовай. Прысьпеў смутны час, кажуць музыкі, і маўчаць ужо не выпадае. Лідэр гурта Юры Стыльскі абяцае, што песьняй «Ня веру» яго экспэрымэнты зь беларускай мовай не абмяжуюцца. Працяг абавязкова будзе, тым больш што на канцэртах песьню прымаюць надзвычай горача!

8. Зьміцер Вайцюшкевіч — Стары муж

Старасьць непазьбежна чакае ўсіх, і наўрад ці знойдзецца чалавек, які пра гэта ня думаў. Некрыклівая мажорная песьня з альбому «Камэта» акурат на гэтую важную тэму стаўленьне да восені жыцьця. І тут яна разглядаецца ня як змрочны пэрыяд перад канцом, а, наадварот, як час, калі можна спакойна падвесьці вынікі, рабіць тое, да чаго ляжыць душа, і насалоджвацца кожным імгненьнем з каханымі і блізкімі людзьмі ды й проста назіраць за незнаёмымі ў кавярні. Арыгінальныя тэкст і музыку напісаў культавы чэскі паэт і сьпявак Ярамір Ногавіца, па-беларуску кампазыцыя «Стары муж» загучала дзякуючы перакладу Андрэя Хадановіча і, вядома ж, выкананьню Зьмітра Вайцюшкевіча.

 9. Navi — Новы год

Сваёй энэргічнасьцю і пазытыўнасьцю Navi даўно заваявалі любоў прыхільнікаў. Для праекту «Новае пакаленьне на Новы год» гурт стварыў цёплую песьню, якая павінна гучаць з усіх радыёпрымачоў у калядна-навагодні час. Песьня адрасавана абсалютна ўсім людзям, незалежна ад узросту, мовы і перакананьняў. Музыкі заклікаюць пакінуць у мінулым усё дрэннае, падзякаваць за ўсё добрае ды з усьмешкай і сьветлымі надзеямі крочыць у новы год.

10. Алесь Дзянісаў і «Палац» — Каляды

Яшчэ адну песьню для праекту «Новае пакаленьне на Новы год» стварылі фольк-гурт «Палац» і Алесь Дзянісаў. І хоць Алесь, лідэр панк-фармацыі Dzieciuki, працаваў у нязвычным для сябе жанры, у яго выйшла лірычная і сьветлая, як і само сьвята, песьня пра Каляды. Гурт «Палац» дапрацаваў яе са свайго боку — і ў выніку нарадзілася густоўная кампазыцыя на вершы гарадзенскага паэта Анатоля Брусевіча.

11.Уладзімер ПугачАдліга

Акустычнае пераасэнсаваньне, бадай, самай кранальнай песьні гурту «J:Морс». Трэк запісаны для супольнага музычнага праекту «Anima», які быў прэзэнтаваны ўвосень 2015 году з нагоды 250-годзьдзя Міхала Клеафаса Агінскага. Уладзімер кажа, што для яго было гонарам стаць часткаю гэтага праекту.

12. :B:N: feat. Tony Fadd — Хвалі

Музыкі ўпэўненыя, усё ў гэтым сьвеце ідзе хвалямі. «Штыль — гэта ня наш стыль!» — так :B:N: ахарактарызавалі свой самотнік, якім абвесьцілі пра пачатак працы над новым альбомам. У запісе новай песьні «Хвалі», акром асноўнага складу гурту, узялі ўдзел клявішнік Даніла Лях, а таксама прадусар Tony Fadd (Антон Мацулевіч), намінаваны сёлета на «Грэмі» ў дзьвюх намінацыях.

Такім чынам, усе згаданыя песьні ў экспэртных 12-ках возьмуць удзел у мэгатуры-2016. Таксама стартуе галасаваньня ў відэа- і альбомным чарце, куды ўвойдуць усе кліпы і альбомы, хто браў удзел у галасаваньні цягам сэзону. Пасьля стартавага пэрыяду, штодня ў кожным з чартаў мэгатуру будзе здымацца апошняя кампазыцыя, пакуль іх не застаецца 12. У выніковых турах галасы абнуляцца і будзе ісьці галасаваньне да апошняга, з дапамогай якога вызначыцца Песьня, Кліп і Альбом гэтага сэзону на Tuzin.fm.

Хрысьціна Дарапей, Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.07.2016 / 12:08

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (41) Vuraj feat. CherryVata - Шчодры вэчор, (40) Vinsent - Музыка, (39) BosaeSonca feat. Ганна Хітрык - Фаервэркамі
    у відэачарце - (22) Aura - Па-над зорамі;
    у альбомным чарце - (22) Osterweg - Osterweg

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.07.2016 / 12:31

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (38) Allя - Мокрыя;
    у відэачарце - (21) Групіроўка Белавежская пушча - Добрай раніцы;
    у альбомным чарце - (21) Avias - Акустыка

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    27.07.2016 / 11:09

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (37) Naka - Малітва; (36) Navi - Новы год, (35) Intelligency - Мова;
    у відэачарце - (20) Kaltherzig - Distant Love;
    у альбомным чарце - (20) Песьняры - Прысьвячэньне Майстру

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.07.2016 / 12:54

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (34) Алесь Дзянісаў feat. Палац - Каляды; (33) Dzieciuki - Тадэвуш Касьцюшка;
    у відэачарце - (19) Рэй - Бывай.by;
    у альбомным чарце - (19) Terrakod - Paspality

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    29.07.2016 / 09:31

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (32) Ян Жанчак feat. Ларыса Сімаковіч - Гэта я, (31) Уладзімер Пугач Адліга, (30) Ойра! - Тваё маё сэрца;
    у відэачарце - (18) Дзьмітры Нікановіч - Ключы;
    у альбомным чарце - (18) Harotnica - Gvalt

  • Сяргей Будкін / адказаць
    30.07.2016 / 12:37

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (29) Нагуаль - Вясенка; (28) Teleport - Лета; (27)Amplituda Śmielaści Амплітуда сьмеласьці
    у відэачарце - (17) Evthanazia - Вера, Воля…;
    у альбомным чарце - (17) Зьміцер Вінаградаў - Не чакалі

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.08.2016 / 11:36

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (26) Аляксандар Памідораў feat. Trubetskoy - Цуд на Каляды; (25)
    S°unduk - Давай сьмяяцца; (24) U.G.Oslavia - Маладосьць;
    у відэачарце - (16) Hurma - Птушка;
    у альбомным чарце - (16) Shuma - Žnivo

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    02.08.2016 / 11:32

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (23) Shuma - Лося; (22)
    Крамбамбуля - То ня дудка; (21) Дай дарогу! - Ня веру;
    у відэачарце - (15) Dzieciuki - Ладзьдзя роспачы;
    у альбомным чарце - (15) Trubetskoy - Magister Bibendi

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.08.2016 / 09:56

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (20) Зьміцер Вайцюшкевіч - Стары муж; (19)
    Ilo&friends - Сьвечкі; (18) Nizkiz - Цемра;
    у відэачарце - (14) Zolki band - rak;
    у альбомным чарце - (14) The Blue Devils - Swamp Stories

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.08.2016 / 18:01

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (17) Brutto - Будзь сьмелым; (16) Haina - Ты абяцала (Васількі);
    у відэачарце - (13) Vinsent - Жывы;
    у альбомным чарце - (13) Паліна Рэспубліка - Бясконцы красавік

    У відэа- і альбомным чарце галасы абнуліліся, ад 5 жніўня стартуе галасаваньне "да апошняга" па вызначэньню найлепшага кліпа і альбому сэзона.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.08.2016 / 12:29

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (15) Navi feat. Алег Хаменка Плакалі ветры, (14) Re1ikt feat. Павал Аракелян - Толькі сьнег, (13) NGe - Маяк

    У аўдыёчарце галасы абнуліліся і стартавала галасаваньне "да апошняга" па вызначэньню найлепшай песьні сэзона.

  • RWD / адказаць
    12.08.2016 / 12:01

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (26) :B:N: feat.Tony Fadd — Хвалі
    у відэачарце — (8) Зьміцер Вайцюшкевіч — На Каляды
    у альбомным чарце — (5) Юры Несьцярэнка — Аэрапланы ў вырай

    Наступныя выканаўцы будуць зьнятыя ў панядзелак, 15 жніўня.

  • RWD / адказаць
    15.08.2016 / 12:00

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (55) Андрэй Сянькевіч — Наш час
    у відэачарце — (15) Naka feat. Сьвета Бень і Ганна Хітрык — Про любовь/Про любов/Пра любоў
    у альбомным чарце — (12) Teleport — Maukliva

  • RWD / адказаць
    16.08.2016 / 12:09

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (83) Akute — О Божа мой
    у відэачарце — (28) Верасень — Халодны блюз
    у альбомным чарце — (18) Nizkiz — Лірика

  • RWD / адказаць
    17.08.2016 / 12:02

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (98) Re1ikt — Люцэрна
    у відэачарце — (29) Алесь Камоцкі — Горад мой
    у альбомным чарце — (20) Розныя выканаўцы — 25 Аб-Ба-аркестар

  • RWD / адказаць
    18.08.2016 / 12:01

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (113) Pauline — Маё мора
    у відэачарце — (45) Лявон Вольскі — Маё каханьне
    у альбомным чарце — (27) Зьміцер Вайцюшкевіч — Наша песьня

  • RWD / адказаць
    21.08.2016 / 12:57

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (129) Ілюжан — Маценька
    у відэачарце — (66) Race of Dreamers — Успамін аб глыбіні
    у альбомным чарце — (112) Re1ikt — Лекавыя травы

  • RWD / адказаць
    22.08.2016 / 12:00

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (194) Лявон Вольскі і 25 АББА-Аркестр — Зямля
    у відэачарце — (143) Мерада — Начны праспэкт
    у альбомным чарце — (133) Brutto — Родны край

  • RWD / адказаць
    23.08.2016 / 12:00

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (246) Pawa — Зайграй жа мне, дударачку
    у відэачарце — (160) :B:N: — Попел
    у альбомным чарце — (154) :B:N: — Шукай сваё

  • RWD / адказаць
    24.08.2016 / 12:09

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (315) TonqiXod feat. Сяргей Пукст — Марозная
    у відэачарце — (168) Brutto — Родны край
    у альбомным чарце — (214) Pawa — Жыта

  • RWD / адказаць
    25.08.2016 / 12:28

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (362) TonqiXod — Камняпад
    у відэачарце — (268) Крамбамбуля — Каб мы калі каму чаго
    у альбомным чарце — (271) Neuro Dubel — На Марс!

  • RWD / адказаць
    26.08.2016 / 14:05

    З мэгатуру зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (554) MAMA — Сеяць вецер
    у відэачарце — (545) Znich — Дунаю
    у альбомным чарце — (525) Rahis — Паміж сонцам і хмарамі

  • КАМЕНТАВАЦЬ