Вызначаныя фіналісты конкурсу «Засьпявай 2.0» (аўдыё)
5973 / 8
22.05.2015

Вызначаныя фіналісты конкурсу «Засьпявай 2.0» (аўдыё)

Журы назвала імёны выканаўцаў, якія трапілі ў фінал конкурсу «Засьпявай 2.0». Менавіта гэтыя артысты маюць магчымасьць выступіць ужывую на канцэртах праекту і атрымаць грашовы прыз да 1000 эўра.

Перад сябрамі журы стаяла задача назваць па шэсьць вартых увагі канкурсантаў у намінацыях «Кавэр» і «Паэзія».

У журы ўвайшлі: музыкі Ігар Варашкевіч («Крама»), Валеры Дайнека («Беларускія Песьняры») і Алег Хаменка («Палац»), паэты Адам Глёбус і Віталь Рыжкоў, культуроляг Максім Жбанкоў, журналістка Тацяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэту конкурсу — Павал Бераговіч (кіраўнік фонду «Вяртаньне»), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!») і Сяргей Будкін (прадусар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm).

У намінацыі «Кавэр» ацэньвалася перадусім не адпаведнасьць кавэр-вэрсіі арыгіналу і нават ня столькі вакальныя і тэхнічныя магчымасьці выканаўцаў, колькі шырыня творчага мысьленьня і ступень прасякненьня абраным сьпеўным матэрыялам. Зьвярталася ўвага на ўменьне перажыць яго наноў, на здольнасьць падаць вядомую песьню па-новаму ў перакладаньні на сваю асобу і надаць вядомаму твору іншае актуальнае гучаньне. Віталіся таксама апраўданыя экспэрымэнты з музычнымі стылямі і самой формай твору.

Такім чынам, паводле рашэньня журы шасьцёрка галоўных прэтэндэнтаў у гэтай намінацыі выглядае такім чынам (у альфабэтным парадку):

Green Pills — «Белакрылы анёл» (кавэр на Zet)

Дэле Валерыя «Усе лугі» (кавэр на Kriwi)

Маze«Котка» (кавэр на «Новае Неба»)

Navi«Жар-птушка» (кавэр на «Сябры»)

Symphorine — «Госьці» (кавэр на «Крамбамбулю»)

Цярэнцьеў Яўген«Зачараваная» (кавэр на «Песьняры»)

Дадаткова журы адзначыла яшчэ Таню Матарыкіну зь песьняй «З ранку да ночы» (кавэр на Ірыну Дарафееву) і гурт «Колір» з кавэрам на гурт Naka. У лік найлепшых таксама патрапіла K3tyvana, якая даслала на конкурс беларускамоўны кавэр на песьню Adele «Skyfall». Гэта пярэчыла правілам (разглядаліся толькі кавэры на беларускіх выканаўцаў), але некаторыя сябры журы ўключылі яе ў свае шорт-лісты. Асобным чынам журы адзначыла таксама самую маладую канкурсантку — 5-гадовую Кіру Патапчук, якая выканала «Купалінку».

У намінацыі «Сьпяваная паэзія» зьвярталася ўвага як на абраны тэкст, так і на яго арыгінальную музычную падачу, на гарманічнае спалучэньне музыкі і слова. Журы адзначае, што тут агульны ўзровень канкурсантаў быў куды вышэй, чым у намінацыі «Кавэр».

Шасьцёрка найлепшых у гэтай намінацыі выглядае наступным чынам (у альфабэтным парадку):

Vegetables — «Рэха» (словы Сьвятланы Варапай)

Вярэніч Марына — «Чаму» (словы Тацяны Дзям’янавай)

Колір — «Застацца сабой» (словы Андрэя Аляксандрава)

Клюеў Пётра — «Амплітуда сьмеласьці» (словы Рыгора Барадуліна)

Navi — «Плакалі ветры» (словы Паўлюка Труса)

Pauline — «Малітва» (словы Янкі Купалы)

Дадаткова былі адзначаныя таксама Bigi зь песьняй «Літары» (словы Алеся Плоткі), Дзьмітры Нікановіч зь песьняй «Ключы» (словы Мікіты Найдзёнава) і Люба Ружэнка зь песьняй «Адам і Марыля» (словы Валянціны Аколавай).

Такім чынам, магчымасьць выступіць ужывую ў межах конкурсу «Засьпявай 2.0» атрымалі 12 канкурсантаў:

Green Pills, Валерыя Дэле, Маze, Navi, Symphorine, Яўген Цярэнцьеў, Vegetables, Марына Вярэніч, «Колір», Пётра Клюеў, Paulinе, а таксама K3tyvana (па-за конкурсам).

У выпадку, калі нехта з абраных канкурсантаў ня зможа выступіць, такую магчымасьць атрымае нехта з шэрагу азначаных па-за шасьцёркаю. Першыя на чарзе тут Bigi, Дзьмітры Нікановіч, Таня Матарыкіна, Люба Ружэнка.

Канцэрты фіналістаў «Засьпявай 2.0» будуць праходзіць цягам усяго лета на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды ў Менску ўжывую пры падтрымцы вядомых музыкаў. Сваю папярэднюю згоду на ўдзел ужо далі гурты «Палац», «Крама», Kriwi, HandmadE, Наста Шпакоўская, Юры Несьцярэнка ды іншыя. Расклад першых выступаў будзе абвешчаны пасьля ўзгадненьня датаў з выступоўцамі.

Пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0» будуць названыя пасьля сэрыі летніх канцэртаў на фінальным гала-канцэрце праекту.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Maximka Субоч
    Maximka Субоч / адказаць
    22.05.2015 / 21:55

    Яўген, братко, я цябе віншую)

  • Яўген / адказаць
    22.05.2015 / 22:44

    Яўген, я вельмі рады зя цябе!кдевы твор атрымаўся!

  • Белочь Стрелочь
    Белочь Стрелочь / адказаць
    23.05.2015 / 00:04

    Усiм шампанскага!)))

  • Женя Булава
    Женя Булава / адказаць
    23.05.2015 / 13:03

    VegEtables

  • Лорд Грэй
    Лорд Грэй / адказаць
    25.05.2015 / 16:51

    Vegetables — «Рэха» очень понравилась. Надеюсь и дальше песни на белорусском будут.

  • Яўген Купчанка
    Яўген Купчанка / адказаць
    02.06.2015 / 22:59

    pauline потым за малітву ніхто не прад'явіць як Наке?) цудоўна атрымалась, канешне

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.06.2015 / 16:28

    У дадзеным выпадку музыка напісаная цалкам свая, так што не прад'явяць.

  • DIMADRUM / адказаць
    23.08.2015 / 17:08

    Vegetables — «Рэха» весь день на репите.

  • КАМЕНТАВАЦЬ