Зьвязаны з часам
1561 / 0
21.03.2019

laudans. Аповед пра страчаны Час

Беларускі дуэт laudans прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM свой трэці студыйнік «Зьвязаны з часам».

Як тлумачаць самі музыкі, іх альбом прысьвечаны незваротнасьці Часу. «І гэтая абмежаванасьць прымушае чалавека думаць і выбіраць, на што яго траціць. Ці заўсёды мы выбіраем самае важнае, на што ідзе наш час? Мы запісалі свае песьні менавіта для таго, каб падзяліцца сваімі думкамі на гэты конт і каб разам са слухачамі паразважаць на дадзеную тэму», — кажуць удзельнікі дуэту Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.

Запіс адбываўся ў Менску на студыі Nerv Records. Зьвядзеньнем і майстарынгам займаўся Сяргей Кудзеліч. Музыкі таксама зьнялі кліп на адну зь песень з альбому — «Удзячнасьць». Даведацца пра канцэрты ў падтрымку рэлізу можна ў афіцыйнай суполцы гурта.

TuzinFM