Гурт «Мерада» запісаў песьню «Ваяр сьвятла» (аўдыёпрэм’ера)
1893 / 0
01.07.2014

Гурт «Мерада» запісаў песьню «Ваяр сьвятла» (аўдыёпрэм’ера)

Выхад кампазыцыі музыкі прымеркавалі да 70-х угодкаў вызваленьня Беларусі ад фашызму.

Заснавальнікі гурта Стыў ды Ганна Крамеры зазначылі, што з дапамогай сваёй новай песьні яны імкнуцца адрадзіць традыцыю патрыятычнай ваеннай песьні. «Мы хочам у сваім творым ушанаваць памяць абаронцаў сапраўдных Ваяроў, моцных духам людзей, што бароняць свае сьвятыні, сваё Сьвятло», — вядзецца ў анатацыі да кампазыцыі «Ваяр сьвятла». Магчыма, менавіта паводле яе і будзе названы дэбютны альбом каманды, над якім цяпер вядзецца праца. Да сугучнай з назвы песьняй «Воины света» твор «Мерады» ня мае ніякага дачыненьня, сам тэкст да кампазыцыі быў напісаны да зьяўленьня песьні «Ляпісаў».

«Мерада» паўстаў летась. Пры канцы 2014 году яны прадставілі ў чарце на Tuzin.fm песьню «Навагодняя». Цяпер Стыў і Ганна абвесьцілі пра пошук музыкаў у жывы склад свайго гурту. Болей інфармацыі ў афіцыйнай суполцы.

Tuzin.fm

Тэгi: