2132 / 0
21.05.2014

«Тлушч»: «Падтрымлівайце сваё, нават калі гэта шыт» (відэа)

Гурт «Тлушч» запісаў новую песьню, удзел у якой узялі сябры-музыкі зь дзясятку гуртоў.

Новы трэк беларускамоўнага панк-рок гурта завецца «Support Your Local (Even Shit)» і ён анансуе будучы поўнафарматны дыск. Хоць, як кажа лідэр «Тлушчу» Паша Белы спачатку меркавалася запісаць міні-альбом. Такую правакацыйную назву сваёй песьні музыка тлумачыць наступным чынам: «Я заўжды цешуся, калі бачу якасныя айчынныя тавары і з ахвотаю падтрымліваю іхніх вытворцаў. Але ж і не такім удалым мясцовым канкурэнтам таксама патрэбная нашая ўвага. Так што падтрымлівайце сваё, нават калі гэта шыт!»

У запісе «Support Your Local (Even Shit)» узялі ўдзел прадстаўнікі каляпанкаўскай менскай тусоўкі ды ўдзельнікі гуртоў «СвінCity», «Бостонское чаепитие», «Плойка» ды іншыя. На песьню зрабілі саматужны ролік. «Дзякуй усім, хто нас падтрымаў», — усьміхаецца лідэр «Тлушчу», прадстаўляючы гэтае відэа.

Tuzin.fm

Тэгi: