Увага! Адбор на другі фэстываль «Травень» (конкурс!)
3258 / 0
16.04.2014

Увага! Адбор на другі фэстываль «Травень» (конкурс!)

Абвешчаны адбор на другі фэстываль акустычнай музыкі «Травень», што плянуецца правесьці ўвосень 2014 году.

Больш за дзесятак гуртоў і выканаўцаў выказалі жаданьне паўдзельнічаць у першым фэсьце акустычнай музыкі «Травень», які пройдзе 18.05 у клюбе «Мулен Руж». У сувязі з такім інтарэсам з боку музыкаў, арганізатары мерапрыемства — партал Tuzin.fm, паб-клюб «Графіці» і кампанія «Будзьма беларусамі!» — вырашылі зладзіць адборачны тур на другі фэстываль.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 18 траўня ад выканаўцаў, што працуюць у жанры «сьпеўная паэзія» (уласныя і чужыя вершы ў мінімальным акустычным суправаджэньні) і гуртоў, што маюць акустычную праграму. Для гэтага на e-mail pub@graffiti.by з пазнакаю «Травень» трэба даслаць інфармацыю пра гурт, фота, тры песьні (можна дэма ці відэа).

Адборачныя канцэрты пройдуць на пляцоўцы клюбу «Графіці» цягам усяго лета ў некалькі тураў. Фінал — 3 верасьня. Па выніку два фіналісты возьмуць удзел у другім фэстывалі «Травень», які плянуецца правесьці ў адным з сталічных клюбаў увосень, а таксама атрымаюць падарачны сэртыфікат ды іншыя прыемныя прызы ад арганізатараў фэсту.

Па ўсіх пытаньнях можна тэлефанаваць на інфалінію 638-44-44 (зь любога апэратара).

Tuzin.fm

Тэгi: