Барткевіч і Кашапараў дадуць супольны канцэрт у Менску
1791 / 0
24.02.2014

Барткевіч і Кашапараў дадуць супольны канцэрт у Менску

Вакалісты «залатога складу» ансамблю «Песьняры» Лявон Барткевіч і Анатоль Кашапараў выступяць з жывым складам 10 красавіка.

Сьпевакі выканаюць песьні, якія сталі візытоўкамі беларускага ансамблю. Барткевіч быў салістам мулявінскіх «Песьняроў» з 1970 да 1980, і з 1999 да 2003. Пасьля заснаваў свой калектыў, зь якім гастралюе ў асноўным па Расеі. Яго самыя яскравыя нумары — «Александрына», «Алеся», «Явар і каліна», «Вераніка» ды іншыя.

Кашапараў саліраваў у «Песьнярах» з 1971 да 1989 году, пасьля пераехаў у ЗША, але пэрыядычна выступае з канцэртамі ў Расеі. Яго адметныя нумары ў ансамблі — «Ружы цьвет», «Спадчына», «Жылі-былі», але найперш сьпевака асацыююць з «Вологдой».

Канцэрт Барткевіча і Кашапарава пройдзе ў вялікай залі КЗ «Менск» 10 красавіка. Квіткі будуць каштаваць ад 150 000 руб.

Tuzin.fm