2922 / 0
20.02.2014

Фольк-праект Shuma зрабіў трэк у стылі трэп (аўдыё)

Электронны фольк-праект Shuma прадставіў сваю новую песьню «Letely Husanki».

Новы трэк запісаны ў супрацы зь Ягорам «Ezhi» Касьцючэнкам — знаным майстрам клюбнага трэпу. У гэтай стылістыцы і зроблены твор. Трэп — адносна новы кірунак клюбнай электроннай музыкі, заснаваны на выразным басавым малюнку і простым да прымітаўнасьці рытме. Менавіта зь ім спалучаны старадаўні вясельны сьпеў, які выконвае вакалістка Shuma Руся. Яна зазначыла на прэзэнтацыі трэку на Ultra-Music, што сам сьпеў гучыць менавіта так, як быў запісаны ў экспэдыцыі.

Ezhi зрабіў таксама акустычную вэрсію трэку, дзе скарыстаў брэтонскія бамбарды і колавую ліру. «Letely Husanki» будуць выконвацца і ў праекце электроннага музыкі Cornucopia, толькі што замест бамбардаў загучаць дуды.

Tuzin.fm