Місія выканальная! Гурт Mission Jupiter запісаў песьню-зварот да беларусаў (аўдыё)
1913 / 0
05.08.2016

Місія выканальная! Гурт Mission Jupiter запісаў песьню-зварот да беларусаў (аўдыё)

Менская каманда прэзэнтавала самотнік «Мы вартыя быць», які лічаць вяршыняй сваёй творчасьці.

Кампазыцыю «Мы вартыя быць» музыкі зь Mission Jupiter называюць сваім самым моцным трэкам. Па-першае, гэта іх беларускамоўны дэбют. А па-другое, у ім дасягнутае менавіта тое гучаньне, да якога імкнуўся гурт. «Мы хочам зарэкамэндаваць сябе, як новую і прагрэсіўную зьяву ў беларускай музыцы. Наша мэта — быць пачутымі ва ўсім сьвеце і мець пры гэтым сучасны беларускі калярыт», — кажа гітарыст каманды Ўладзімер Швакель.

«Мы вартыя быць» — гэта песьня-зварот. «Твор прысьвячаецца ўсім беларусам, якія застаюцца сабой, нягледзячы на неспрыяльныя абставіны і часовыя цяжкасьці», — гэтак перадае сэнс сваёй працы Mission Jupiter.

Музыкі не разглядаюць гэтую працу, як аднаразовы моўны экспэрымэнт і мяркуюць у будучыні запісаць яшчэ не адзін трэк па-беларуску. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm