Чысты фольк без дадаткаў і дамешкаў ад «Рутвіцы» (аўдыё)
1697 / 0
24.06.2016

Чысты фольк без дадаткаў і дамешкаў ад «Рутвіцы» (аўдыё)

У сеціве і на CD адбыўся рэліз дэбютнага альбому фольк-гурта «Рутвіца» пад назваю «Ляцелі галачкі».

У альбом увайшло 12 народных сьпеваў, выкананых максымальна набліжана да аўтэнтыкі, акапэла. «Гэта каляндарна-абрадавыя песьні з розных рэгіёнаў Беларусі. Для нас кожная зь іх — гэта вобраз бясконцы ды таямнічы, напоўнены ўсім тым магічным і супярэчлівым, чым поўніцца нашая родная зямля. Кожны сьпеў мы пастараліся перажыць, прапусьціць скрозь сябе, дадаўшы нашыя эмоцыі і перажываньні», — кажуць з нагоды прэм’еры ўдзельнікі «Рутвіцы». У склад гурта ўваходзіць пяць дзяўчат — Дар’я Зуева, Тацяна Ўласевіч, Кацярына Сідарэнка, Марына Пятрова, Натальля Кадыка.

Сачыць за навінамі гурта можна празь іх афіцыйную суполку. На СD альбом прадаецца ў этнакраме «Рагна», а таксама ў галерэі «Ў».

Tuzin.fm

Тэгi: