Летні самотнік ад гурту «Мерада» (прэм’ера)
1394 / 0
16.06.2016

Летні самотнік ад гурту «Мерада» (прэм’ера)

Гурт «Мерада» прэзэнтуе новую песьню «Зоркавы кілім», напісаную на верш Яраша Малішэўскага.

«Зоркавы кілім» — прыклад плённага супрацоўніцтва кампазытара і паэта. Як кажа аўтар музыкі Стыў Крамэр, гэта той выпадак, калі словы цалкам адлюстроўваюць задуму кампазытара. Яраш Малішэўскі даслаў музыкам гэты верш на Каляды, але на адчуваньне сьпявачкі Ганны Крамэр музычны твор атрымаўся выразна летнім: «Музыка да гэтай песьні мне падаецца вельмі сонечнай. Але нечакана „начны“ тэкст Яраша нейкім чынам цудоўна ўпісаўся ў яе кантэкст. Можа таму, што мірыяды зорак ды душэўныя размовы грэюць ня горш за сонейка».

Цяпер гурт «Мерада» працуе над сваім другім нумарным альбомам, рэліз якога заплянаваны на восень 2016 году.

Tuzin.fm