Angst запісаў самотнік з Стасем Мытнікам на біт Мураўя (прэм’ера)
1689 / 1
31.05.2016

Angst запісаў самотнік з Стасем Мытнікам на біт Мураўя (прэм’ера)

Рэп-выканаўца прэзэнтаваў новы трэк «Агеньчык» і заявіў, што ня будзе выкладаць ужо гатовы альбом.

«Агеньчык» — новы рэліз ад рэпэра Angst’а, аўтара аднаго з галоўных гітоў мінулага сэзону на «Тузіне» — «Няма каханьня». «Застаючыся ў дэкарацыях умоўнага гораду, мы не-не, але часам занураемся ў рэфлексію, задаючы няпростыя пытаньні жыцьцю і сьвету, не раўнуючы біблейны пэрсанаж Ёва. Інстынкт самазахаваньня ў такія моманты, як бы складана ні было, заўжды знаходзіць надзею, хай сабе і слабую, як агеньчык цыгарэты. Менавіта такую сцэну намаляваў атмасфэрны біт Мураўя», — сказаў з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm Angst.

Angst скончыў ужо працу над сваім дэбютным альбомам. Але вырашыў адмовіцца ад яго рэлізу. Кажа, што ён не адпавядае «ўнутраным крытэрам якасьці». Частка трэкаў забракаваная, 4—5 трэкаў будуць выкладзеныя неўзабаве ў суполцы выканаўцы. Праца над новым матэрыялам пачынаецца нанава. Акром сольнай творчасьці Angst бярэ таксама актыўны ўдзел у праекце Belaroots.

КАМЕНТАРЫ: