Канцэрт Vinsent’а 22 траўня не адбудзецца
1570 / 0
17.05.2016

Канцэрт Vinsent’а 22 траўня не адбудзецца

Па незалежных ад арганізатараў прычынах, мерапрыемства адмяняецца.

Канцэрт плянавалася правесьці ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць інтэрнэт-партал Tuzin.fm 22 траўня ў клюбе «ILI». Па незалежных ад арганізатараў прычынах, мерапрыемства адмяняецца.

Увага тым, хто ўжо набыў квіткі на мерапрыемства!

Пры набыцьці квітка на bezkassira.by і аплаце он-лайн, грошы будуць вернутыя на картку пакупніка да канца тыдня.

Пры набыцьці квітка праз інтэрнэт-банкінг, інфа-кіёскі, а таксама на бары клюбу «ILI» і ў іншых пунктах продажу, грошы вяртаюцца наяўнымі непасрэдна на бары клюбу «ILI» (пр-т Незалежнасьці, 131/1) штодня з 14:00 да 23:00 цягам гэтага тыдня.

Пры ўзьнікненьні пытаньняў — тэлефануйце на нумар +375 (29) 687-20-93.

Арганізатары канцэрту перапрашаюць за нязручнасьці.

Tuzin.fm