У Аляксея Пратасава дыягнаставалі рак горла
2446 / 0
22.11.2013

У Аляксея Пратасава дыягнаставалі рак горла

Удзельнік гуртоў Ambassador21 і «Suicide Inside», а ў мінулым культавы радыёвядучы Аляксей Пратасаў захварэў на рак горла. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісьце, які распаўсюдзіў гурт Ambassador21.

«Гэта вельмі сумная навіна, але мы ўскладаем вялікія надзеі на апэрацыю, якая заплянавана 2 сьнежня ў Варшаве. Ёсьць вялікая верагоднасьць, што яна пройдзе пасьпяхова, бо дыягназ быў пастаўлены на раньняй стадыі. І мы спадзяемся, што Аляксей зможа гаварыць і сьпяваць па самым бліжэйшым часе», — вядзецца ў звароце гурта. 

Музыкі кажуць, што цяпер маюць патрэбу як ніколі ў падтрымцы. І заклікаюць слухачоў выказаць сваю неабыякавасьць праз набыцьцё рэлізаў і фірмовай прадукцыі гурта. Зрабіць гэта можна праз он-лайн краму.

Tuzin.fm

Тэгi: