Новы альбом «Камэта» Зьмітра Вайцюшкевіча зьявіўся ў сеціве (аўдыё)
4156 / 0
14.01.2016

Новы альбом «Камэта» Зьмітра Вайцюшкевіча зьявіўся ў сеціве (аўдыё)

Дыск выканаўцы завецца «Камэта». Ён запісаны на словы чэскага паэта і сьпевака Яраміра Ногавіцы.

«Гэты сьпявак мае проста шалёную папулярнасьць у сябе на Радзіме. Ён здольны трымаць аўдыторыю ў 10 000 — 15 000 адзін з гітараю. У яго вельмі моцная паэзія і мне было за гонар працаваць зь ёю. Думаю, зь ёй будзе цікава пазнаёміцца і беларусам», — кажа Зьміцер Вайцюшкевіч з нагоды выхаду дыску «Камэта». Яго прэзэнтацыя прайшла ўжо ў лістападзе ў закрытым фармаце ў гатэлі «Рэнэсанс» пры падтрымцы Амбасады Чэхіі ў Беларусі. Зладзіць афіцыйную прэзэнтацыю Вайцюшкевіч ня можа, бо яму забаронена выступаць у Беларусі.

Альбом ухваліў і аўтар песень Ярамір Ногавіца. Вядуцца перамовы наконт таго, каб чэскі выканаўца даў канцэрт у Менску.

Tuzin.fm, фота «Еўрарадыё»