Сяргей Пукст: «Сьмерць Боўі стратэгічна незаменная»
1340 / 1
11.01.2016

Сяргей Пукст: «Сьмерць Боўі стратэгічна незаменная»

Дэйвід Боўі быў унівэрсальным альтэрнатыўным артыстам, які надаваў законны статус нефарматнай творчасьці.

Толькі што я чуў, што Боўі споўнілася 69 гадоў. Гэта адбылося 8 студзеня. І вось цяпер я ўбачыў навіну пра яго сьмерць на сайце жаўтушнай The Sun. Боўі пайшоў у іншы сьвет 10 студзеня. Я ня быў яго пэрсафаном і глорам. Думаю, ён выклікаў тыя ж пачуцьці ў шмат каго — хутчэй павагі, а не любові. Але яго сьмерць стратэгічна незаменная. Боўі быў унівэрсальным альтэрнатыўным артыстам, які сымбалізаваў і надаваў законны статус якой заўгодна нефарматнай творчасьці.

Калі ўсё ж такі падзяліць поп-сьвет на палюсы, то на ўмоўна альтэрнатыўным полюсе гэта страта, супастаўная са сьмерцю Мадоны на папсовым. Паміж імі літаральна шмат падабенства. Гэтак жа чуйна трымаць руку на пульсе сучасных тэндэнцыяў, пераўвасабляцца, пры гэтым мець беспярэчны статус у сваім асяродзьдзі. Але калі для поп-поп Мадоны — гэта тэхналёгія дасягненьня посьпеху і мэханічная перамена грыму, для альт-поп Боўі — гэта пераўвасабленьне з захлёстам, на мяжы трагедыі.

Таму Мадона пакуль жывая.

Сяргей Пукст, для Tuzin.fm, адно з апошніх фота Боўі — Jimmy King

8 студзеня 2016 году выйшаў апошні альбом Дэйвіда Боўі «Blackstar», а за дзень да гэтага быў прэзэнтаваны кліп на песьню «Lazarus». «Паглядзі ўверх, я ў раю, я атрымаў раны, якія нельга пабачыць… Паглядзі ўверх, сябра, я ў небясьпецы, мне больш няма чаго губляць…» — пяе ў відэа прыкуты да ложку Боўі. R.I.P.

КАМЕНТАРЫ:

  • Tasha Strizhak
    Tasha Strizhak / адказаць
    11.01.2016 / 22:19

    Самае страшнае для чалавека - ведаць, што застаецца мала часу(. Сьветлая памяць...

  • КАМЕНТАВАЦЬ