Tuzin.fm байкатуе Re:Public
3908 / 0
12.11.2015

Tuzin.fm байкатуе Re:Public

Наш партал больш ня будзе асьвятляць мерапрыемствы, якія праходзяць у гэтым клюбе праз стаўленьне кіраўніцтва пляцоўкі да журналістаў.

Канфлікт здарыўся 11 лістапада на канцэрце гурта Nizkiz. Дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў перашкодзіў ажыцьцяўленьню прафэсійных абавязкаў журналістамі Сяргеем Будкіным і Яўгенам Шапчыцам, якія здымалі сюжэт пра магілёўскую каманду для тэлеканалу «Белсат». Камэру загадалі выключыць, мікрафон схаваць і ня весьці здымкі мерапрыемства. Ад афіцыйных тлумачэньняў з гэтай нагоды Андрэй Старцаў і арганізатар мерапрыемства Віталь Супрановіч адмовіліся. У прыватнай размове кіраўнік Re:Public заявіў, што тэлеканалу, які ня мае акрэдытацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, нельга заходзіць у ягоную «кватэру».

Tuzin.fm далучаецца да «Белсату». Асьвятляць мерапрыемствы ў гэтым клюбе надалей мы ня будзем празь непавагу да журналістаў. Просім падтрымаць байкот іншых калегаў і перапрашаем музыкаў, у якіх на гэтай пляцоўцы плянуюцца выступы.

Tuzin.fm