«Гараш» з Кульлінковічам і Паскудам пакажуць на «Лістападзе» (відэа)
1397 / 1
23.10.2015

«Гараш» з Кульлінковічам і Паскудам пакажуць на «Лістападзе» (відэа)

Фільм Андрэя Курэйчыка ўключаны ў праграму нацыянальнага конкурсу гульнявога кіно на 22-м міжнародным кінафэстывалі «Лістапад».

Аўтары стужкі вызначаюць яе жанр як «трагікамэдыя». Сцэнарыст і рэжысэр Андрэй Курэйчык вырашыў задзейнічаць у якасьці герояў — аўтамэханікаў з Шабаноў — вакалістаў гурту Neuro Dubel Аляксандра Кульлінковіча і Юрыя «Паскуду» Навумава. У фільме таксама зьняўся музыка Ягор Забелаў. Курэйчык кажа, што першапачаткова гэта мусіла быць нязмушаная камэдыя пра шабаноўскіх рабацягаў, а на выхадзе атрымаўся фільм пра самаідэнтыфікацыю беларускай нацыі. Кульлінковіч і Навумаў якраз увасабляюць у стужцы «саўковае» сьветаўспрыманьне, а галоўны герой, якога сыграў актор Арцём Курэнь — чалавек сучасны, празаходні з адпаведнымі арыентырамі і ўстаноўкамі. На сутыкненьні іх поглядаў і грунтуецца сюжэт.

21 кастрычніка быў прэзэнтаваны афіцыйны трэйлер стужкі.

Кінафэстываль «Лістапад» пройдзе ў Менску з 6 да 13 лістапада. У яго праграме багата цікавых фільмаў. Сярод іх — стужка вядомага беларускага рэжысэра і кліпмэйкера Арцёма Лобача «Шлях у Дамаск», якая возьме ўдзел у нацыянальным конкурсе дакумэнтальных фільмаў. Падрабязьней пра праграму сёлетняга «Лістапада» можна дазнацца на афіцыйным сайце фэстывалю.

Яшчэ: Праект «Тузін.Немаўля» прадставяць на «Лістападзе-2013»

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    29.10.2015 / 17:07

    Фільм пакажуць 7-га лістапада ў "Перамозе", 11-га ў "Міры"
    https://www.facebook.com/events/1049037011787273/

  • КАМЕНТАВАЦЬ