2778 / 0
11.11.2013

Ганна Хітрык. Нарадзіся прыгожай (відэа)

Вакалістка гурта Sounduk узяла ўдзел у праекце-матыватары для беларускіх жанчын «Простасьць прыгажосьці».

Аўтары відэапраекту хочуць паказаць, што беларускія жанчыны здольныя куды на шмат большае, чым яны самі думаюць, і што яны куды больш вабныя, чым прызвычаіліся лічыць. Дзеля гэтага і запрасілі Ганну Хітрык, якая заклікае ў роліку не чытаць глянцавых часопісаў , палюбіць сябе ды паўсюдна дзяліцца сваімі марамі.

«Лічу, што Ганна — лідэр меркаваньня для беларускіх дзяўчынаў ды жанчынаў, яе тэксты поўняцца любоўю да жыцьця, а выступы зараджаюць энэргіяй надоўга», — кажа кіраўнічка праекту «Простасьць прыгажосьці» Яна Еўдакімовіч.

Музыку да роліка напісаў лідэр гурта Нurma Мікіта Найдзёнаў.

Tuzin.fm