Юры Несьцярэнка выдаў кнігу пра «Звычайны шоў-бізнэс»
2089 / 0
05.08.2015

Юры Несьцярэнка выдаў кнігу пра «Звычайны шоў-бізнэс»

У сэрыі «Бібліятэка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў» выйшла кніга прозы музыкі Юрыя Несьцярэнкі.

Для аўтара — гэта дэбютная кніга, але сабраная яна з твораў, якія ўжо друкаваліся ў розныя часы. У яе ўвайшлі апавяданьні і навелы, як з аўтабіяграфічнымі, так і па-мастацку змадэляванымі сюжэтамі. Усе творы напрамую ці ўскосна зьвязаныя з музычнаю тэмаю. «Інтарэс да пісьменьніцкай справы я меў даўно і вось вырашыў аб’яднаць свае творы ў адну кнігу да свайго 50-гадовага юбілею, — распавёў Tuzin.fm Юры Несьцярэнка. — Вельмі прыемна, што гэтую ідэю падтрымаў Саюз беларускіх пісьменьнікаў, дзякуючы якому і выйшла гэтая кніга».

У назву зборніку — «Звычайны шоў-бізнэс» — Юры ўклаў іранічны падтэкст, які абумоўлены як асабістым досьведам аўтара, так і агульнакультурнай сытуацыяй у Беларусі. Прадмову да кнігі напісала пісьменьніца Людміла Рублеўская.

Прэзэнтацыю кнігі Юры Несьцярэнка зьбіраецца зладзіць увосень, а набыць яе можна ўжо цяпер праз он-лайн краму Prastora.by.

Яшчэ: «Сьвята на дваіх». Альбом дуэтаў ад Юрыя Несьцярэнкі (прэм’ера)

Tuzin.fm