Канцэрт на Дзень Волі адменены
3031 / 1
25.03.2015

Канцэрт на Дзень Волі адменены

Арганізатары сьвята заявілі, што вымушаны адмяніць заяўлены раней выступ рок-гуртоў на плошчы Бангалор.

«Пляны зьмяняюцца — канцэрт на Бангалор адмяняецца. На жаль, усе музыкі непасрэдна сёньня адмовіліся ад удзелу. Камусьці боязна, хтосьці не пасьпявае з працы», — паведаміў парталу Tuzin.fm адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка Мікіта Семяненка. Раней паведамлялася, што канцэрт адбудзецца падчас мітынгу на плошчы Банлалор, на гэтае мерапрыемства быў атрыманы афіцыйны дазвол ад Менгарвыканкаму. Першым на просьбу Tuzin.fm сытуацыю з адменай выступу пракамэнтаваў гурт «Мутнаевока»: «Мы былі гатовыя выступіць на мерапрыемстве ў 19:30, на гэта і дамаўляліся. Але яго перанесьлі на дзьве гадзіны раней, і ў гэты час гурт выступіць ня можа. Перажываем з-за гэтага, але так ёсьць», — заявіў Яўген Змушка (камэнтары іншых гуртоў будуць дадавацца).

Арганізатары акцыі запрашаюць узяць удзел у самой акцыі, правядзеньне якой узгодненае зь Менгарвыканкамам. Збор у 15:00 ля кінатэатру «Кастрычнік». Падрабязнасьці — у афіцыйнай суполцы.

Дапоўнена. 25.03.2015, 0:54. Гурт Amaroka ў камэнтары для Tuzin.fm заявіў: «Арганізацыя не магла забясьпечыць мінімальнага тэхнічнага райдэру, н\ кажучы пра астатнія аспэкты, таксама мы не падтрымліваем ніводную з сучасных палітычных партыяў і выступаем супраць палітызацыі знакавага сьвята для ўсёй Беларусі!»

25.03, 12:35. Яўген Сокалаў з гурта ZnaROCK: «Так, мы адмовіліся, яшчэ ў пятніцу. Прычынаў некалькі, у тым ліку і час мерапрыества. Але да арганізатараў прэтэнзіяў ніякіх ня маем, прабачаемся, што не атрымаецца выступіць».

Tuzin.fm   

КАМЕНТАРЫ:

  • Яўген Сокалаў
    Яўген Сокалаў / адказаць
    25.03.2015 / 12:51

    Дадамо невялікае ўдакладненне: гурт ZnaROCK адмовіўся не сёння, а ў пятніцу ўвечары. Шчэ раз просім прабачэнне ў арганізатараў!

  • КАМЕНТАВАЦЬ