TerraKod запісалі «беларуска-латыскі маніфэст дэкадансу» (аўдыё)
1646 / 0
11.03.2015

TerraKod запісалі «беларуска-латыскі маніфэст дэкадансу» (аўдыё)

Берасьцейскі фольк-мэтал гурт прэзэнтаваў самотнік «Rasa.by».

«Rasa.by» — гэта пераасэнсаваньне латыскай народнай песьні «Migla Migla Rasa Rasa», вядомай з выкананьня латыскага рок-гурта Skyforger. Беларускія музыкі зрабілі сваю вэрсію, спалучыўшы народны тэкст з аўтарскім. Акром асноўнага трэку ў самотнік увайшлі тры рэміксы, які зрабіў электроншчык Улад Бубен. Сьпявачка Кася Леванюк кажа: «Наш гурт заўжды дзейнічае не па шаблёне. Таму мы вырашылі пагуляцца з рэміксамі, якія атрымаліся яшчэ болей нефарматнымі, чым арыгінал». Вакаліст TerraKod Байсан называе гэты твор «беларуска-латыскім маніфэстам дэкадансу» і кажа, што гэта апошні сынгл, які папярэднічае выхаду поўнафарматнага альбому. Яго рэліз заплянаваны на вясну-2015.

Радыёпрэм’ера самотніка адбылася ў Беларусі, на «Еўрарадыё» і ў Латвіі, на радыё «Наба».

Tuzin.fm