Brutto будзе хэдлайнэрам «Басовішча-2015»
3611 / 1
06.03.2015

Brutto будзе хэдлайнэрам «Басовішча-2015»

У 26-м фэсьце музыкі маладой Беларусі ў польскім Гарадку возьме ўдзел новы гурт Сяргея Міхалка.

Арганізатары фэстывалю зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў абвесьцілі імя першага выступоўцы, які выйдзе на сцэну «Басовішча-2015». Ім будзе гурт Brutto. Таксама дасягнута папярэдняя дамоўленасьць на выступ з шэрагам іншых вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў, але іх імёны будуць абвешчаныя пазьней.

«Басовішча» традыцыйна пройдзе ў мястэчку Гарадок (Gródek) у Польшчы, непадалёк ад беларуска-польскай мяжы 17—18 ліпеня. Арганізатары спадзяюцца зладзіць сёлета сапраўды выдатны фэст. Урэшце будзе вернутая конкурсная праграма, якая доўгі час была разынкаю «Басовішча», але ад якой апошнім часам адмаўляліся. Таксама ў межах фэсту мяркуецца зладзіць шэраг арт-акцыяў і сустрэчы зь літаратарамі.

Цяпер БАС вядзе перамовы наконт таго, каб гледачы сёлетняга фэстывалю зь Беларусі здолелі атрымаць бясплатныя візы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.03.2015 / 10:12

    Тым часам - канцэрты Brutto у Нямеччыне забароненыя
    http://www.charter97.org/ru/news/2015/3/7/142373/

  • КАМЕНТАВАЦЬ