SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (аўдыё)
3540 / 0
28.01.2015

SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (аўдыё)

Унікальны беларускі рэпэр запісаў міні-альбом «яМы».

У рэліз увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку трэкі «Эндшпіль» зь якім выканаўца стаў ляўрэатам конкурсу «Засьпявай BY» ды «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песьняры». Гэтую працу для сябе рэпэр вызначае як экспэрымэнтальную — ён шукае ня толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцьці. «Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаваньне плюс самакапаньне, а можа нават самазакопваньне. У такім разе і атрымліваюцца „яМы“», — кажа выканаўца. SP Kava вылучаецца на беларускай рэп-сцэне тым, што не працуе па звыклай схеме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё гучаньне, адрознае ад тутэйшага, суседзкага ці заакіянскага. Адметнасьць яго стылю — актыўнае выкарыстаньне дуды, надта рэдкага госьця ў рэп-музыцы. Фактычна SP Kava стаў, хто канцэптуальна ўжыў гэты інструмэнт у сваім стылі.

У запісе міні-альбому ўзялі ўдзел рэпэр Angst, Надзея Процька (Pawa, «Нельга забыць»), Вячка Красулін з флейтаю і дудою («Кашлаты вох») ды гітарыст Андрэй Каўзановіч a.k.a Dzed. Зводзіў і майстраваў усе песьні KamaZ на менскай студыі «Супэр 8».

Спампаваць міні-альбом «яМы» адным файлам можна праз сайт выканаўцы.

Tuzin.fm