Dzieciuki прадстаўляюць кліп, на здымках якога былі затрыманыя (ВІДЭА)
2998 / 2
26.11.2014

Dzieciuki прадстаўляюць кліп, на здымках якога былі затрыманыя (ВІДЭА)

Прэм’еру кліпу «Хлопцы-балахоўцы» музыкі прымеркавалі да Дня герояў — дня, калі афіцыйна пачалося Слуцкае паўстаньне 1920 году.

Менавіта падчас здымак відэа да «Хлопцаў-балахоўцаў» гурт быў затрыманы ў поўным складзе. Але здаровы сэнс узяў верх — музыкаў адпусьцілі, а канфіскаваныя відэаматэрыялы і частку рэквізіту пасьля праверкі аддалі рэжысэру роліку Антону Цялежнікаву, таму выхад роліку адбываецца як і заплянавана — 27 лістапада на тэлеканале «Белсат». «Гэты твор напісаны ў гонар тых ваяроў, якія ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя імкнуліся бараніць незалежнасьць маладой дзяржавы БНР. Яна напісана ў памяць пра чалавека, пад кіраўніцтвам якога жаўнеры ў разы ўступаючы колькасна, далі бой чырвонай арміі, якая несла „сьветлае будучае“. Таму мы прэзэнтуем кліп на Дзень Герояў», — кажа тэкставік гурта Дзяніс Жыгавец.

Гэта ўжо чацьверты кліп гарадзенцаў, зроблены сёлета. Да гэтага музыкі прадставілі відэаўвасабленьне да песень «Сумнае рэгі», «Лясныя браты» і «Ладзьдзя роспачы». «Мы не імкнемся за колькасьцю і ня ставім мэту здымаць кліпы. Так выходзіць, што ініцыятыву выяўляюць іншыя людзі — Антось Цялежнікаў, Вера Стома, Алесь Залеўскі і Яўген Шапчыц. Таму ўся павага і ляўры — іхнія», — кажа вакаліст каманды Алесь Дзянісаў.

Dzieciuki сёлета ў ліку галоўных прэтэндэнтаў на атрыманьне званьня «Героі году» ад парталу Tuzin.fm. 12 сьнежня ў менскім клюбе «Піраты» выступяць з сэтам сваіх найлепшых песень.

КАНЦЭРТ «ГЕРОІ ГОДУ» АД ПАРТАЛУ TUZIN.FM — КВІТКІ НАБЫЦЬ ТУТ

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Liavon / адказаць
    27.11.2014 / 22:16

    ну какой герой Булахович?? в Пскове кучу народа перевешал, евреев уничтожал, воевал и за белых, и за красных, и за поляков, и за белорусов. и среди повстанцев его поддерживали дааалеко не все - не был он однозначным лидером, к тому же - был сторонником союза с польшей, которая повстанцев и предала. стремные у вас герои.

  • Дзяніс Курган
    Дзяніс Курган / адказаць
    29.11.2014 / 02:08

    Лявон, почему у вас? Разве вы не с нами, не беларус?
    Булахович - неодназначный (мягко сказано) персонаж, но за отсутствием большого выбора приходится героизировать и таких господ.

  • КАМЕНТАВАЦЬ