1824 / 1
16.07.2014

Абвешчаны пераможцы адбору на «Амбасовішча»

Сталі вядомыя вынікі адборачнага туру на фэстываль «Амбасовішча».

У выніку галасаваньня на афіцыйнай старонцы амбасады ЗША ў Беларусі ў Facebook вызначыліся пяцёра лідэраў. Найбольш галасоў набралі Юлія Глебава і гурт «Час Speak» (187), гурт Navi (181), Landau (160), Terrakod (152), NGe (148). Усяго ў адборы ўдзельнічалі 20 камандаў. Арганізатары фэстывалю цяпер вядуць размовы зь пераможцамі наконт магчымасьці выступіць на самой імпрэзе, якая адбудзецца 28 жніўня ў дворыку амбасады ЗША ў Менску.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: