Дзіўна
514 / 0
21.05.2019

Кліп пра горад, у які хочацца вяртацца

У новым туры відэачарту на TuzinFM возьме ўдзел другі кліп праекту Atesta, дзе саліруе 14-гадовая сьпявачка Ўльляна Паўловіч.

Atesta працягвае вандроўную тэматыку. Яе дэбютны ролік быў зроблены ў выніку вандроўкі па Нарвэгіі. Другі кліп практычна цалкам зьняты ў Амстэрдаме. «Гэта горад, у які хочацца вяртацца зноў ды зноў. Ён вельмі лёгкі і гасьцінны, ён заўжды рады цябе бачыць. Нам вельмі хацелася захаваць гэтыя ўспаміны — сонечныя і цёплыя, а кліп — выдатны спосаб гэта зрабіць», — кажа вакалістка праекту Ўльляна Паўловіч.

Акром яе ды звычайных мінакоў у кліпе можна таксама заўважыць Аляксея Паўловіча, удзельніка і прадусара праекту Atesta ды па сумяшчальніцтве бацькі сьпявачкі. Рэжысэрам відэа выступіў Дзьмітры Карась.

Atesta — Дзіўна (рэжысэр — Дзьмітры Карась)

TuzinFM