Хмаркі
1166 / 0
24.04.2019

Нечаканыя «Хмаркі». Shuma зьняла кліп пра гамафобію

Кліп на песьню электра-фольк-праекту распавядае пра лёс трансгендарнай дзяўчыны і прысьвячаецца памяці Мішы Пішчэўскага, які быў зьбіты на глебе гамафобіі і памёр.

У аснове кліпу «Хмаркі» — рэальная гісторыя Валерыі Шандэры. Яна нарадзілася ў целе мужчыны, прызналася пра гэта маці і разам яны прайшлі складаны шлях пабудовы ідэнтычнасьці Леры. Натхнёная гэтай гісторыяй любові і падтрымкі Shuma зьняла кліп і пачала кампанію #superparents.

«Гэтым кліпам мы хочам падтрымаць усіх людзей, якіх перасьледуюць на глебе іншасьці, а таксама хочам зьвярнуць увагу на бацькоў ЛГБТ-дзяцей ды іншых уразьлівых груп, якіх мы запрашаем далучацца да нашай кампаніі. Я ня ведаю, як складзецца лёс маёй дачкі, я ня ведаю, якой будзе яе сэксуальная і гендарная ідэнтычнасьць. Але я дакладна ведаю, што я прыкладу ўсе намаганьні да таго, каб яна жыла ў грамадзтве, дзе ўсе людзі роўныя ў сваіх правах і чалавечае годнасьці», — зазначыла з нагоды выхаду кліпа Руся.

Аўтарам ідэі  і сцэнару стаў крэатыўны дырэктар украінскай рэклямнай агенцыі Tabasco Аляксандар Сьмірноў. Рэжысэрам стала Ганна Бурачкова з Украіны, яна здымала відэа ў прыватнасьці для BruttoРокі» і «Середні веки»).

На днях Shuma атрымала пачэсную расейскую прэмію Сяргея Курохіна ў намінацыі «Этна-мэханіка». Болей навінаў ад гурта — у афіцыйных суполках FB/УК.

Shuma — Хмаркі (рэжысэа — Ганна Бурачкова)

TuzinFM